96% хворых на COVID-19 у Тайландзе ўжо здаровыя
2020-05-30 17:34
96% з тых, хто меў станоўчы тэст на COVID-19 у Тайландзе ўжо здаровыя.
На 29 траўня ў дзяржаве Паўднёва-Усходняй Азіі зарэгістравана 3076 выпадкаў каронавірусных інфекцый, у 2945 стан здароўя нармалізаваўся.
„Каранцін даў добрую магчымасць адпачыць і падрыхтаваць краіну да наступнага сезона”, — у гэтым перакананая беларуска Юлія Самойленка, якая там жыве:
– У Тайландзе ў нас насамрэч усё файна – прайшло. Мерапрыемствы па перадухіленні росту новых выпадкаў, маментальна зрэагавалі ўлады, усё закрылі. Не праводзяцца мерапрыемствы, зборы людзей забароненыя, тут таксама адразу ўсё абмежавалі.
Юлія Самойленка перакананая, што колькасць тых, хто хутка перамог Ковід-19 так хутка пайшла ў гору менавіта дзякуючы клімату. Мясцовае насельніцтва мае добры імунітэт, у тым ліку, да вірусных захворванняў.
Беларускае Радыё Рацыя