9 лютага пачаўся суд над журналісткамі Андрэевай і Чульцовай. Працяг праз тыдзень
2021-02-09 20:15
Журналісткі за кратамі з 15 лістапада 2020 году. Іх вінавацяць у арганізацыі групавых дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак.
9 лютага ў Менску пачаўся суд над журналісткамі
Кацярынай Андрэевай і
Дар’яй Чульцовай. Іх вінавацяць паводле 342 артыкулу Крымінальнага кодэксу (арганізацыя групавых дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак).
Дзяўчат затрымалі ў адным з дамоў на «плошчы Пераменаў», калі яны вялі жывую трансьляцыю разгону мітынгу ў памяць аб загінулым Раману Бандарэнку.
Ім пагражае да 3 гадоў турэмнага зьняволеньня.