be
pdf

480 год беларускага кнігадрукавання

Матэрыялы Трэціх Скарынаўскіх чытанняў

Дадзеная кніга прадстаўляе сабой збор матэрыялаў і даследаванняў, якія прагучалі на Трэціх Скарынаўскіх чытаннях, прысвечаных 480-годдзю беларускага кнігадрукавання. Мерпарыемства адылося ў Полацку 9-12 верасня 1997 г. Некаторыя матэрыялы ўпершыню агучваюць невядомыя дагэтуль аспекты жыцця кнігадрукара, дадаючы такім чынам новыя важныя штрыхі да характарыстыкі жыцця і дзейнасці Францыска Скарыны. Па дадзенай праблематыцы, свае працы прадставілі навукоўцы з Польшчы, Украіны, Расеі, Беларусі. Полацкія навукоўцы прапануюць таксама асвятленне традыцый асветніцтва і кнігадрукавання на Полацкай зямлі і - шырэй - уцэлай Беларусі. Аўтарамі даследуецца жыццё і дзейнасці Рагнеды, Еўфрасінні Полацкай, Сімяона Полацкага. Аналізуецца ўплыў асветнікаў на агульную культуру Полацкага княства, а пазней Вялікага княства Літоўскага. У канцы зборніка прадстаўлены матэрыялы, якія характарызуюць сучасны стан кнігавыдавецкай справы і скарыназнаўства. (Н.Г.)

Выдаўцы і выдавецтвы: Беларуская навука
Выдавецкая сэрыя: Беларусіка-Albaruthenica; Кніга 9
  • Месца выхаду: Менск
  • Дата выхаду: 1998
  • Рэдактар: Давыдзенка Натальля, Конан Уладзімір, Мальдзіс Адам
  • Выдавец: Беларуская навука
  • ISBN: 985-08-0246-6
  • Катэгорыя: Гісторыя, Культура, Літаратуразнаўства
  • Copyright: © 1998 by Калектыў аўтараў
  • Кнігазбор: Kamunikat.org, Каталёг БГТ
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org