- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Прамінулы 1947 год, як і пачаты 1948 — юбілейныя ў нашым нацыянальным руху. У гэтых бо гадох спаўняюцца трыццатыя ўгодкі найвызначнейшых мамэнтаў ягонага найвышэйшага ўздыму, мамэнтаў, адзначаных такімі першараднае вагі падзеямі, як Усебеларускі Кангрэс 18—31 сьнежня 1917 г., што вуснамі народных прадстаўнікоў упяршыню сфармуляваў прынцып нацыянальнае гаспадарстваўшчыны Беларусі, і акт 25 сакавіка 1918 г., што навек праклямаваў ейную гаспадарстваўскую незалежнасьць — гэты завяршальны ідэал кажнага нацыянальнага руху. Добра ўсьведамляць сабе асноўны прабег і сэнс, значаньне гэтых мамэнтаў і падзеяў ды належна адзначыць і ўшанаваць іх — само сабою зразумелы абавязак кажнага суродзіча. Хоць крыху, але як мага памагчы ў гэтым, увёўшы чытача ў курс справы — заданьне прапанаванага тут абеглага й сьціплага агляду, разгляданага як першая частка перад другой — «1918 — 1948», апрацаваць і апублікаваць якую будуць дакладзеныя ўсе стараньні ў наступным.