- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Пісаць пра гісторыю Беларусі ёсьць само ў сабе няўдзячным заданьнем нятолькі дзеля аснаўной нястачы крыніц, але галоўна праз тыя жахлівыя выкрыўленьні яе, здаўна ўжо ўзаконеныя і санкцыянаваныя ня дужа спагадлівымі суседзямі краіны і зацята сьцеражоныя яе сучаснымі „апякунамі". Гісторыкі Беларусі, што пішуць у межах савецкага блёку, працуюць пад бязупынным лютым ціскам, пра які ніхто ніколі не гаворыць..., а які вынікае з бязумоўнай і абсалютнай перавагі і апанаваньня Масквою ўсіх дзялянак жыцьця краіны. Выламацца з-пад таго ціску, да чаго тут імкнёмся, ды ўстанавіць некаторыя новыя паняцьці і адносіны адказваючыя гістарычнай праўдзе — заданьне нялёгкае, вымагаючае і ад чытача больш зразуменьня і цярплівасці.