100 год Рыжскай дамове: аспрэчыць нельга, толькі прыняць
2021-03-18 16:17
У сакавіку 1921 года ў Рызе Савецкая Расея і Польшча падпісалі мірную дамову, паводле якой тэрыторыя Беларусі дзялілася паміж гэтымі краінамі.
Ацэнку Рыжскай мірнай дамове дае прафесар Яўген Мірановіч:
– Гэта разглядалася проста, як падзел Беларусі. З пункту гледжання беларускай палітыкі, легітымнай была толькі форма, якая называлася Беларуская Народная Рэспубліка. Усё, што склалася пасля, – гэта была акупацыя тэрыторыі Беларускай Народнай Рэспублікі.
Па словах Яўгена Мірановіча, беларускія палітыкі на той час не здолелі адбараніць непадзельнасць сваёй зямлі. Адной з галоўных перашкодаў у гэтай справе стала нядаўняе заканчэнне Першай сусветнай вайны.
Вольга Сямашка, Беларускае Радыё Рацыя