be

Białoruska obrzędowość i folklor Wschodniej Białostocczyzny

Barszczewski Aleksander
Narodziny, wesele, śmierć

Кніга даследчыка фальклору, выкладчыка Варшаўскага універсітэта Аляксандра Баршчэўскага прысвечана даследаванням традыцый і абраднасці беларусаў, якія пражываюць ва ўсходняй частцы Польшчы, на Беласточчыне. Самабытная культура народа асвятлаецца праз прызмат каляндарна-радзінных свят і абрадаў. Дакладна аналізуюцца захаванні і вераванні, традыцыі, рытуалы і забабоны, звязаныя з трыма асноўнымі этапамі жыцця чалавека – ад нараджэння, праз вяселле і да смерці. У кнізе сабраныя прыклады вуснай народнай творчасці, звязаныя з канкрэтнымі этапамі жыцця і з сямейна-родавымі святамі і ўрачыстасцямі. Змешчаны тут і парады, якіх прытрымліваліся многія пакаленні, ды зроблены аналіз чалавечых суадносін, захаванняў, рытуалаў. Кніга будзе цікавай як для спецыялістаў, так і для ўсіх, хто цікавіцца культурай і традыцыяй роднага краю.

Беларускія аўтары: Баршчэўскі Аляксандар
Выдаўцы і выдавецтвы: Sekcja naukowa ZG BTSK
  • Месца выхаду: Białystok
  • Дата выхаду: 1990
  • Выдавец: Sekcja naukowa ZG BTSK
  • Памеры: 175с., 21см
  • Катэгорыя: Этнаграфія, Гісторыя, Культура, Рэлігія
  • Copyright: © 1990 by Barszczewski A.
  • Кнігазбор:
    • BTH — бібліятэка Беларускага Гістарычнага Таварыства, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік)
    • MiOKB — бібліятэка Музея і асяродка беларускай культуры ў Гайнаўцы, ul. 3 Maja 42, Hajnówka (папяровы асобнік)
    • прыватны кнігазбор у Беластоку (папяровы асобнік)
  • Інвэнтарныя нумары: BTH — 1336, 1462, MiOKB — 1741, 9840, 9841, 9842
  • Дадатковая даведка: Асобнік у бібліятэцы Беларускага Гістарычнага Таварыства з аўтографам Аўтара.
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org