be
epub

Пантофля Мнемазіны

Рублеўская Людміла
Раман

Вы разбіраецеся ў пагонах? Я – не. Таму цяпер і сяджу ў закутку, дзе на адным маніторы бачу, як людзі ідуць па лесвіцы ўніз, на другім – уверх. Як на малюнку аўстрыйскага мастака Эшэра, які любіў маляваць неіснуючыя канструкцыі, па якіх то жамяра поўзае, то чалавечкі. Ну скуль мне было ведаць, што маленькае фота дзядзькі не з тымі пагонамі запхне мяне ў гэты закуток, да гэтай дурной працы, нібыта спецыяльна прыдуманай мне ў пакаранне. А ўсяго толькі ў ведамаснай транспартнай газетцы, дзе я працавала дызайнерам, трэба было размясціць чарговую гутарку з Вельмі Важным Начальнікам, адначасова і ваенным, і транспартным. Раз-два, фоткі з інтэрнэту спампавала... Як па мне, дык усе там на адзін твар: квадратныя сківіцы, халодныя вочы, на фізіяномію зірнеш – да варажэі не хадзі, ногі ў кірзавых ботах.

Каталёг: Kamunikat.org
Беларускія аўтары: Рублеўская Людмiла
  • Месца выхаду: Беласток
  • Дата выхаду: 2020
  • Катэгорыя: Мастацкая літаратура
  • Copyright: © 2017 by Людміла Рублеўская
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
  • Дадатковая даведка: Падрыхтаванае на падставе: Рублеўская Людміла, Пантофля Мнемазіны. Раман; Дзеяслоў, Лiтаратурна-мастацкі часопіс 4 (89) 2017; с. 6-81; 5 (90) 2017; с. 99-164
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org