be
pdf

Гутаркі з Антонам Шукелойцем

Пазьняк Зянон

Антон Шукелойць – патрыярх беларускай дыяспары ў ЗША. Ён – кіраўнік Беларуска-Амэрыканскага Задзіночаньня, яго ведаюць усе, і ва ўсіх ён карыстаецца нязьменнай павагай. Ягоныя паводзіны ў беларускім грамадзтве за мяжой ёсьць эталон беларускага народнага шляхецтва – пастава простая, дабразычлівая і разумная. На працягу 2001—2003 гадоў Зянон Пазьняк вёў гутаркі з Шукелойцем, запісаныя ў форме ўспамінаў і разваг. Гэтыя запісы гутарак і склалі кніжку пра Антона Шукелойця, пра падзеі ў ягоным жыцьці, здарэньні, сьведкам якіх ён быў і пра якія распавёў у нясьпешнай гаворцы. Шукелойць разваже пра падзеі 1930—1940-х гадоў, якія гэтак перакручаныя, сфальшаваныя і замоўчаныя. Ён быў назіральнікам і непасрэдным удзельнікам палітычных плыняў і падзеяў нядаўняй беларускай гісторыі. А гэта – перадваенная Вільня і яе ўнівэрсытэт, “Першыя саветы” (1939—1941) у Заходняй Беларусі, Менск пад нямецкай акупацыяй, дарога ў чужыну. Многія сьведчаньні Шукелойця проста сэнсацыйныя ды прымушаюць задумацца пра праблему выбару нацыянальных дзеячоў ва ўмовах пэрманентнай акупацыі іхнай краіны рознымі таталітарнымі рэжымамі. Што лепей – ухіляцца ад усялякага супрацоўніцтва з гэтымі сіламі ці спрабаваць у такіх неспрыяльных варунках нешта рабіць дзеля сваёй Радзімы? Гэта пытаньне непазьбежна нараджаецца пры чытаньні кнігі.

Беларускія аўтары: Пазьняк Зянон
Выдаўцы і выдавецтвы: Беларускія Ведамасьці, Таварыства Беларускай Культуры ў Летуве
  • Месца выхаду: Варшава – Вільня
  • Дата выхаду: 2003
  • Выдавец: Беларускія Ведамасьці, Таварыства Беларускай Культуры ў Летуве
  • Выдавецтва/ друкарня: APO, Warszawa
  • ISBN: 9955-9337-8-X
  • Катэгорыя: Гісторыя, Грамадзтва, Біяграфіі, Мэмуары
  • Copyright: © 2005 by Зянон Пазьняк
  • Кнігазбор: Kamunikat.org, Каталёг EEDC
  • Інвэнтарныя нумары: EEDC — 2754
  • Дадатковая даведка: Гутаркі з Антонам Шукелойцем, запісаныя ў форме ўспамінаў і разваг. Кніга дпя шырокага кола чытачоў; Запіс гутарак, рэдакцыя тэксту, падрыхтоўка да друку, мастацкі макет, вокпадка, фатаграфіі і падбор іпюстрацыяў Зянон Пазьняк; Сьпісваньне з аўдыёзапісу, кампутарны набор і карэкіура Галіна Папачаніна; Кампутарны скпад па макету: Робэрт Стаховіч; Надрушвана на сродкі аўтара, удзельнікаў кнігі і дабразычліўцаў у Амэрыцы. http://www.zianonpazniak.de
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org