be
pdf

Блюз Вясна

Шалкевіч Віктар
песьні і вершы

"Блюз Вясна" – кніга вершаў і песьняў вядомага барда і актора Віктара Шалкевіча гарманічна зьнітаваная зь лірычных, грамадзянскіх і сатырычных мелёдыяў, словаў і вобразаў. Віктар Шалкевіч нарадзіўся ў 1959 годзе ў Поразаве Гарадзенскай вобласьці, беларускі бард, актор, паэт і шоўмэн. Ляўрэат рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў аўтарскай песьні, у тым ліку «Басовішча-92», «Восень бардаў-93». З канцэртамі выступае ў Беларусі, Летуве, Нямеччыне, Польшчы, Расеі, Украіне, Францыі, Чэхіі. Тэксты песень перакладзены на ангельскую, нямецкую, польскую, украінскую і чэскую мовы. Альбомы: "Правінцыя" (1992), "Смутны беларускі блюз" (1996), "Балады і рамансы" (1998), "Добрай раніцы" (2002), "За сто крокаў ад Вострае Брамы" (2004), "Гарадзенец прызямліўся ў Менску" (2006) і інш. «За частыя сустрэчы зь дзецьмі і папулярызацыю сярод іх ведаў аб тэатры» быў узнагароджаны міжнародным Ордэнам усьмешкі, кавалерамі якога зьяўляюцца Ян Павал II, Астрыд Ліндгрэн, Стывэн Сьпілбэрг і іншыя.

Беларускія аўтары: Шалкевіч Віктар
  • Месца выхаду: Мінск
  • Дата выхаду: 2009
  • Памеры: 132с.
  • ISBN: 978-985-6887-35-5
  • Copyright: © 2009 by Віктар Шалкевіч
  • Кнігазбор: Kamunikat.org, Прыватны каталёг
  • Дадатковая даведка: Рэдакцыя часопісу \"Дзеяслоў\" шчыра ўдзячная спадару Валерыю Казакову за ідэю выданьня. Асобная падзяка за спрыяньне Алесю Калошу, Асі Паплаўскай, Алесю Мазаніку і Алесю Квіткевічу.
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org