be
pdf

Альманах Беларус

Літаратурны альманах беларускіх пісьменьнікаў замежжа

“Абежнік Беларуска-Амэрыканскага Задзіночаньня”, грамадзка палітычны незалежны часапіс сатыры й гумару “Асьцюк”, часапіс Беларускага Жаночага Аб’еднаньня ў Францыі “Беларуска”, “Бюлетэнь Крывіцкага Навуковага Таварыства Пранціша Скарыны”, часапіс беларускай моладзі “Вясна”, ворган беспартыйнага задзіно чаньня для супраціву з гумарам сярод братоў у нядолі “Камар на Чужыне”, гумарыстычна сатырычны месячнік “Крапіва”, часапісь нацыянальна вызвольнай думкі “Нацыянальныя праблемы”, літаратурна мастацкі часапіс “Прыйсьце”... Гэта – толькі невялікая нізка з агульнага сьпісу эміграцыйных часапісаў, другі нумар якіх ніколі ня выйшаў. Выглядае, што на першы нумар імпэту стае, а вось каб улягчыся, каб адужаць наступны – дык не ва ўсіх хапала трываласьці. Толькі адзін вырай вясны ня робіць. От жа таму гэтак радасна вітаць другі выпуск альманаху што годніку “Беларус”, прыдуманы і ўрэчаісьнены высілкамі рэдактара ад найменнай газэты. Адзіная на ўсю беларускую эміграцыю ў вольным сьвеце, газэта проста ня ў стане зьмяшчаць на сваіх бачынах мастацкія творы, натуральным чынам аддаючы перавагу навінам, палітыцы, хроніцы жыцьця грамады. Таму літаратурны альманах стаўся амаль адзінай магчымасьцю для беларускіх аўтараў на эміграцыі засьведчыць сваю цікавасьць да творчасьці ў роднай мове, зразумець, што ты не адзіны ў гэткім сваім памкненьні рэалізаваць сябе ў літаратурнай беларушчыне. (Л. Юрэвіч, Прадмова, фрагмэнт)

Каталёг: Kamunikat.org
Выдаўцы і выдавецтвы: рэдакцыя газэты Беларус
  • Месца выхаду: Нью Ёрк
  • Дата выхаду: 2008
  • Рэдактар: Клакоцкі Марат
  • Выдавец: рэдакцыя газэты Беларус
  • Катэгорыя: Культура, Мастацкая літаратура
  • Copyright: © 2008 by Беларус
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
  • Дадатковая даведка: Прысьвячаецца 90-м угодкам Беларускай Народнай Рэспублікі; Заснавальнік: Марат Клакоцкі; На першай старонцы вокладкі: беларускі сьцяг над будынкам ратушы гораду Таронта (Канада) у дзень 25 Сакавіка. Фатаздымак Iрыны Варабей. На апошняй старонцы вокладкі: здымак вышыванкі “Кругі на вадзе” майстрыхі Iрыны Варабей з Канады
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org