be

Наша Вера 1 (11) 2000

У гэтым нумары друкуецца працяг энцыклікі Яна Паўла II Fides et ratio. У рубрыцы З жыцця Касцёла надрукавана гамілія Святога Айца, прамоўленая ім у Дзень Прабачэння 12 сакавіка 2000 г. Нататкі ксяндза Адама Банецкага Гэта месца - святое прысвечаны пілігрымцы Яна Паўла II ў Святую Зямлю, якая адбылася 21-26 сакавіка 2000 г. 200-годдзю з дня нараджэння беларускага мастака Валенція Ваньковіча (1800-1842) прысвечаны артыкул мастацтвазнаўца Валерыя Буйвала Maestro Валенці. Друкуецца заканчэнне працы Эдварда Станека Шэсць праўдаў веры. У рубрыцы Нашы святыні друкуецца заканчэнне артыкула гісторыка архітэктуры Тамары Габрусь З архітэктурнай спадчыны Сіроткі. У рубрыцы Проза прадстаўлены ўрывак з рамана італьянскага пісьменніка Ігнацыё Сілонэ Здарэнне з бедным хрысціянінам у перакладзе Аксаны Данільчык. Гісторык мастацтва Аляксандр Ярашэвіч у артыкуле І пачула голас… разглядае старажытныя іканапісныя выявы Звеставання ў заходнім і беларускім мастацтве. У рубрыцы Да Юбілею 2000 года надрукаваны артыкул доктара філасофскіх навук Уладзіміра Конана Біблейскія і хрысціянскія матывы ў беларускай этнічнай культуры.

Каталёг: Каталёг БГТ
Пэрыёдыка: Наша Вера
Выдаўцы і выдавецтвы: Архікатэдральны касцёл Імя Найсвяцейшай Марыі Панны ў Мінску, Дабрачынны грамадскі фонд "Маці Божая Фацімская"
  • Месца выхаду: Мінск
  • Дата выхаду: 2000-01
  • Рэдактар: Лялько Хрысціна
  • Выдавец: Архікатэдральны касцёл Імя Найсвяцейшай Марыі Панны ў Мінску, Дабрачынны грамадскі фонд "Маці Божая Фацімская"
  • Выдавецтва/ друкарня: Pro Christo
  • Кнігазбор:
    • BTH — бібліятэка Беларускага Гістарычнага Таварыства, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік)
  • Інвэнтарныя нумары: BTH — 1068.
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org