Аляксандр Кабанаў: Я ў прынцыпе не магу выканаць такое рашэнне суда

Аляксандр Кабанаў: Я ў прынцыпе не магу выканаць такое рашэнне суда


У судзе Бярозаўскага раёна адбылося першае судовае паседжанне па справе блогера Аляксандра Кабанава. Блогер не выканаў рашэнне Берасцейскага гаспадарчага суда.

Па рашэнню суда, аўтары відэароліка пад назвай “Свінец – Берасцю пісец” Пятрухін і Кабанаў павінны выдаліць з інтэрнэта гэты відэаролік і публічна прынесці прабачэнне, падрыхтаванае гаспадаром акумулятарнага завода “АйПаўэр”, гаворыць Аляксандр Кабанаў:

– Як я магу выканаць рашэнне суда. Як я магу з гэтых сайтаў прыбраць матэрыялы. Я ўжо не магу выканаць рашэнне суда. Нават калі са сваёй старонкі прыбраць, відэа вісіць на іншых сайтах, да якіх ў мяне няма доступу. Гэта інтэрнэт урэшце рэшт.

Выбачацца таксама блогер не будзе, паколькі сказаннае ў відэароліку пра завод – праўда, падцверджаная дакументамі. Прысутны на судзе сябра праваабарончага цэнтра “Вясна” Сяржук Русецкі лічыць, што слова сваё павінны сказаць спецыялісты:

– Я думаю, што спецыялісты, якія разбіраюцца ў гэтым, павінны выказаць сваё экспертнае меркаванне.

Але суддзя Алена Нямкова на чарговае судовае паседжанне выклікала толькі намесніка начальніка Бярозаўскага аддзела прымусовага выканання Вольгу Дзенісюк. Менавіта з гэтага аддзела паступіла заява ў суд па справе Кабанава. Суд працягнецца 11 лютага а 15 гадзіне.

Беларускае Радыё Рацыя

Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя