„Сустрэчы Зоркі”: Нашая беларускасць з крыві, генаў, а не з космасу

„Сустрэчы Зоркі”: Нашая беларускасць з крыві, генаў, а не з космасу


У Белавежскай пушчы пачаліся журналісцка-мастацкія курсы „Сустрэчы Зоркі”. Ужо XXXII раз моладзь, якая вывучае беларускую мову, будзе пазнаваць асаблівасці журналісцкай прафесіі.

На працягу тыдня пройдуць сустрэчы з беларускімі пісьменнікамі, журналістамі, артыстамі ды дзеячамі. Сёлетні летнік прымеркаваны да 100-й гадавіны абвяшчэння БНР, кажа арганізатарка мерапрыемства Ганна Кандрацюк-Свярубская.

– Нам вельмі залежыць, каб адзначыць 100-годдзе Беларускай Народнай Рэспублікі. Будзем на гэта глядзець праз патрыятычныя творы ў “Зорцы”, у “Ніве”. Але таксама робім тут працяг нашага “зорчынага” конкурсу “Мой герой беларус”. Прыйшлі вельмі цікавыя працы. Я тут магу ўжо сказаць, што гэтыя працы даказалі, і мы гэта ўсведамляем, што нашая беларускасць з крыві, генаў, а не з космасу.

Сустрэчы “Зоркі” ладзяцца ад 1995 года. “Зорка” з’яўляецца дадаткам да тыднёвіка беларусаў у Польшчы “Ніва”, скіраваным на дзяцей і моладзь.

Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя
Фота аўтаркі

Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя