Берасцейцы збіраюць подпісы “Аб адхіленні кіраўніцтва горада, раёна і вобласці”

Берасцейцы збіраюць подпісы “Аб адхіленні кіраўніцтва горада, раёна і вобласці”


Група грамадзян ініцыявала збор подпісаў з просьбай аб адхіленні кіраўніцтва Берасцейскага раёна, вобласці і горада Берасця ад займаных пасадаў. Такім чынам яны выказваюць недавер уладам, пры якіх адбываецца будаўніцтва шкоднага акумулятарнага завода кампаніяй “IPOWER” непадалёк ад межаў горада.

Пачатак кампаніі па зборы подпісаў агучыў Дзмітрый Бекалюк на адмысловай прэс-канферэнцыі, якую ладзілі праціўнікі будаўніцтва завода:

– Просім усіх неабыякавых людзей падтрымаць нас і паставіць свае подпісы ў нашым звароце да кіраўніка дзяржавы з просьбай аб адхіленні кіраўніцтва Берасцейскага раёна, вобласці і горада Берасця ад займаных пасадаў у сувязі са стратай даверу грамадствам.

Адпаведны падпісны аркуш, можна спампаваць на старонцы праціўнікаў завода ў інтэрнэце – https://www.stopzavod.by/. Пасля гэтага, сканы аркушаў можна накіраваць на электронную пошту: net.zawodu@gmail.com, а арыгіналы здаць ініцыятыўнай групе, кантакты прадстаўнікоў якой пазначаны на старонцы.

Мікола Ляшкевіч. Беларускае Радыё Рацыя, Берасце

Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя