Алесь Камоцкі плануе запісаць новы альбом пераспеваў

Алесь Камоцкі плануе запісаць новы альбом пераспеваў


У беларускіх адаптацыях загучаць дваровыя ды блатныя шлягеры савецкага часу.

Кажа Алесь Камоцкі:

– Дарос я ў рэшце рэшт і да гэтага. Бо гэтыя «Мурки», якія перакладаў, спець я так і не змог. Ёсць больш шляхетныя блатнячкі, якія мне ўдасца праспяваць. І гэта пачалося зараз з такога ж блатняка «Сиреневый туман», «Чёрный ворон», «Цыганский романс» – тое, што нясорамна спець, седзячы ля пад’езда.

Прытым, выдаваць на кампакт-дыску новы альбом Алесь Камоцкі не плануе, бо, на думку барда, час CD ужо мінуў.

Стас Дадэрка, Беларускае Радыё Рацыя

Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя