У Варшаве зьявіцца вуліца Станіслава Булак-Балаховіча

У Варшаве зьявіцца вуліца Станіслава Булак-Балаховіча


У Варшаве ёсьць некалькі месцаў, зьвязаных з памяцьцю пра Булак-Булаховіча. Тут зьявіцца вуліца Станіслава Булак-Балаховіча – беларускага змагара, грамадзяніна БНР, удзельніка Варшаўскай бітвы, абаронцы Варшавы.

Вуліца знаходзіцца ў мікрараёне Вавэр і носіць імя камуніста Браніслава Весялоўскага. Згодна з распараджэньнем улад Мазавецкага ваяводзтва, у сталіцы Польшчы назвы 47 вуліц будуць памененыя.

У Польшчы Станіслаў Булак-Булаховіч доўгі час быў забытым. Палякі вырашылі ўшанаваць гэтую асобу за яе актыўны ўдзел у абароне Варшавы.

Гаворыць старшыня ініцыятывы «Беларуская нацыянальная памяць» Анатоль Міхнавец.


А. Міхнавец: Аддзелы Булак-Булаховіча прынялі актыўны ўдзел у баях падчас Цуду над Віслай, вельмі важнай для палякаў падзеі, якая фактычна абараніла незалежнасьць палякаў, калі наступала Чырвоная армія. Яго аддзелы таксама актыўна баранілі Варшаву ў 1939 годзе ад немцаў. У Варшаве ёсьць некалькі месцаў, зьвязаных з памяцьцю пра Булак-Булаховіча.

Ёсьць вядомая барыкада, дзе напісаныя ўсе аддзелы, якія абаранялі Варшаву. І там ёсьць узгадка пра добраахвотнікаў Станіслава Булак-Булаховіча. Ёсьць шыльда – недалёка месца яго сьмерці ў 1940 годзе. Цяпер будзе вуліца, хоць не ў цэнтры, але спадзяюся, што гэта толькі пачатак. У Польшчы ўжо былі спробы ў гонар Булаховіча назваць вуліцу (у 2008 годзе ў Быдгашчы), але не атрымалася. Дагэтуль у Варшаве жыве ўнук Станіслава Булак-Булаховіча.

Поўная размова з Анатолем Міхнаўцом у далучаным гукавым файле.

"Беларуская нацыянальная памяць" стварыла мапу месцаў, зьвязаных з жыцьцём Булаховіча.

Фота: Беларуская нацыянальная памяць

ав

Крыніца: Беларуская служба Польскага радыё