Дзень незалежнасці Польшчы ў Бельску Падляшскім

Дзень незалежнасці Польшчы ў Бельску Падляшскім


Дзень незалежнасці святкуюць і ў Бельску Падляшскім. Падчас урачыстасцяў ля помніка Незалежнасці выступілі прадстаўнікі мясцовага самакіравання, чыноўнікі і мясцовыя жыхары ўсклалі кветкі да манументу.

З нагоды свята выступілі таксама вучні ІІ Агульнаадукацыйнага ліцэя імя Браніслава Тарашкевіча, сярод якіх была і Аляксандра Лажэцкая:

-Мы падрыхтавалі мантаж музычна-слоўны. Выказалі свае адносіны да незалежнасці Польшчы. Гэтае свята вельм ішануем і аддаем павагу людзям, якія змагаліся за нашую незалежнасць.

А 16:00 у Бельскім доме культуры пройдуць выступленні бельскіх калектываў ды выканаўцаў.

***
У Польшчы адзначаюць дзень незалежнасці. Роўна 99 гадоў таму, 11 лістапада 1918 года, маршалку Юзафу Пілсудскаму, вызваленага з турмы ў Магдэбургу, перадалі ўладу ў краіне. Лічыцца, што тады Польшча стала незалежнай, таму ў краіне гэты дзень адзначаецца як нацыянальнае свята. Угодкі ў Бельску Падляшскім пачаліся з набажэнства ў царкве св. Арханёла Міхаіла.

Пра сваё ўспрыманне гэтага дня, распавялі нашаму карэспандэнту жыхары Бельска Падляшскага:

– Гэта свята народнае. Для кожнага чалавека, які жыве ў Польшчы. Гэта свята ўсіх нас.

– Вельмі важная ўрачыстасць. У святкаванні буду ўдзельнічаць не ў Бельску, у іншым месцы. Я з’яўляюся полькай. Кожны павінен трымацца сваіх нацыяльных традыцыяў і каштоўнасцяў.

– Для мяне нармальны дзень.

РР: Не вашае свята?

– Ну як у звычайны дзень, выйсці на вуліцу, прайсціся, пабачыць, што адбываецца. Але я асабіста такіх святаў не святкую.

Праходзяць таксама святкаванні пры касцёле Божай Маці з гары Кармель, дзе прагучыць дзяржаўны гімн, ускладуць кветкі да мемарыяльнай дошкі Юзафа Пілсудскага.

Галоўныя святкаванні пачнуцца ў 11:30 пад помнікам Незалежнасці Польшчы, дзе між іншым паднімуць нацыянальны сцяг ды адбудуцца выступленні з нагоды дзяржаўнага свята.

Мацей Рацінеўскі, Беларускае Радыё Рацыя
Фота аўтара

Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя