Вайцюшкевіч у Варшаве сыграў свой асеньні канцэрт

Вайцюшкевіч у Варшаве сыграў свой асеньні канцэрт


Бард расказаў таксама аб сумесным канцэрце з Ярамірам Нагавіцам.

Зьміцер Вайцюшкевіч бавіць публіку ў Польшчы ўжо больш за дзесяць гадоў. У варшаўскім тэатры Buffo на Расейскім вечары Тодар паціху прасоўвае беларускія песьні.

Цягам году бард часта выступае з сольнымі канцэртамі для польскіх беларусаў на Падляшшы, бо то і не далёка ад мяжы з яго любімых Вайцюшкоў.

У Варшаве ў клюбе Dzika strona Wisły Вайцюшкевіч грае канцэрт два разы угод: вясной і восеньню. І вось у сераду сыграў свой асеньні канцэрт.

Рэпартаж Яланты Сьмялоўскай у далучаным файле

Крыніца: Беларуская служба Польскага радыё