Згуртаванне беларусаў свету “Бацькаўшчына” віншуе ўсіх беларусаў з Днём Волі!


Дарагія сябры!

Згуртаванне беларусаў свету “Бацькаўшчына” віншуе ўсіх беларусаў з найвялікшым нацыянальным святам – Днём Волі!

102 гады таму ў гэты самы дзень, 25 сакавіка, была здабыта беларуская дзяржаўнасць, абвешчана незалежнасць Беларускай Народнай Рэспублікі, быў закладзены падмурак суверэннай Рэспублікі Беларусь. Нацыянальныя арыенціры і дэмакратычныя ідэалы заснавальнікаў БНР нават праз стагоддзе ўражваюць сваёй трываласцю і слушнасцю, а таксама даюць зразумець, як жа яшчэ шмат працы па іх увасабленні нас чакае наперадзе.

Лёс так распарадзіўся, што сёлетні Дзень Волі ва ўсім свеце варта адзначаць самым вузкім сямейным колам. Гэта падаецца нам сімвалічным, бо менавіта гэтае кола і ёсць краевугольным каменем кожнай суверэннай дзяржавы. Мы жадаем, каб кожная сям’я ў гэты дзень адчула сябе часткай адной вялікай і салідарнай беларускай сям’і!

Жыве Беларусь!

Управа МГА “ЗБС “Бацькаўшчына”

Крыніца: МГА \\\"ЗБС \\\"Бацькаўшчына\\\"