Вялікія грошы – спакуса?

Вялікія грошы – спакуса?


Вядомы рэжысёр, акцёр і ў мінулым бізнесовец Аляксей Туровіч не можа вярнуць 82 тысячы еўра, якія пазычыў уладальніку студыі гуказапісу «Прэміюм» Аляксандру Аляксандраву.

Пазыка аформлена натарыяльна. Але вяртаць грошы Аляксандраў, па словах Туровіча, не збіраецца, прыгразіўшы яму заступніцтвам высокапастаўленых сяброў. Пасля пагрозы нечакана ў справу ўмяшалася міліцыя Партызанскага раёна Менска. Але чамусьці яна стала на бок Аляксандрава.

Грошы Туровіча зацікавілі капітана крымінальнага вышуку Аляксандра Шлега, кажа Аляксей Туровіч:

– Пачынае вось так хадзіць – узад-наперад, то за пісталет хапаецца: Туровіч, у цябе ёсць дамова пазыкі, а дзе ты ўзяў гэтыя грошы? А я яму кажу: а дзе ты захоўваў гэтыя грошы? Улятае яшчэ адзін у цывільным, яшчэ маладзей: ты (нецэнзурная лаянка) – такі сякі, ды зараз… і пачаў мяне штурхаць у грудзі. А я кажу: я зараз буду скардзіцца міністру Караеву. Ды пашоў ты на х… (нецэнзурная лаянка), так і сказаў.

На пытанне, чаму капітан Шлег выклікаў Аляксея Туровіча не па позве, чаму не быў складзены пратакол і на якой падставе Туровіча паабяцалі пасадзіць, Шлег адмовіўся адказваць:

– Я ніякіх каментароў даваць не буду. Звяртайцеся ў прэс-службу. Да пабачэння.

Паводле Аляксея Туровіча, ён звярнуўся са скаргамі ў Міністэрства ўнутраных спраў, Генеральную пракуратуру і на гарачую лінію на непрыстойныя паводзіны капітана Шлега і іншых, хто прыняў удзел у яго допыце. Зараз чакае з гэтых устаноў адказу.

Беларускае Радыё Рацыя

Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя