Гародня: ёсць магчымасць зрабіць візу на перапахаванне паўстанцаў

Гародня: ёсць магчымасць зрабіць візу на перапахаванне паўстанцаў


Гарадзенскія і берасцейскія актывісты, што збіраюцца ехаць 22 лістапада 2019 года ў Вільню на перапахаванне паўстанцаў Каліноўскага, яшчэ маюць магчымасць зрабіць аднаразовую візу ў консульстве Літоўскай рэспублікі.

Пра гэтую магчымасць распавядае актывіст партыі БНФ Максім Губарэвіч:

– Частка людзей з Гародні, якая планавала ехаць у Вільню, не трапіць на імпрэзу, таму што няправільна зарэгістравалася на льготную візу Літвы. А ў сродках масавай інфармацыі спачатку з’вілася навіна з адрасам Літоўскай амбасады ў Менску, якая прымала дакументы толькі ад менчукоў, магілёўцаў, гамельчукоў і г.д. Для берасцейцаў і гарадзенцаў быў асобны адрас у Гарадзенскім консульстве. І атрымалася так, што шмат людзей запісалася менавіта на менскі адрас.

На думку актывіста яшчэ суткі ёсць на тое, каб запісацца на візу ў Гародні:

– Яшчэ ёсць час гэта змяніць, можна да 5 лістапада падаць заяўку на візу ў Гарадзенскае консульства па электронным адрасе: k2@urm.lt. Наколькі я ведаю, яшчэ прымаюць гэтыя заяўкі, людзей запісвалі і на 8 лістапада і пазней на выдачу візы. Думаю, што тыя, хто, сапраўды, жадаюць далучыцца да гэтай імпрэзы, яны яшчэ змогуць.

Плануецца, што ў Вільню на перерапахаванне паўстанцаў Каліноўскага 22 лістапада 2019 года прыедуць актывісты з Менску, Берасця, Віцебска і з іншых малых і вялікіх гарадоў Беларусі.

Беларускае Радыё Рацыя

Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя