pdf
Шатэрнік Алесь, Сонцакрыж. Колер. Форма. Слова.

Сонцакрыж. Колер. Форма. Слова.

Рэпрадукцыi, скульптура, проза, вершы

Шатэрнік Алесь

Алесь Шатэрнік нарадзіўся 16 кастрычніка 1940 года ў г. Іванава (Расія). Скончыў Мінскую мастацкую вучэльню ў 1964 годзе. У 1967-м - Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут. Працуе ў галіне станкавай і манументальна-дэкаратыўнай скульптуры і ў жывапісе. Сябра Беларускага саюза мастакоў з 1975 года. Творы знаходзяцца ў музеях рэспублікі, Трацьякоўскай галерэі ў Маскве, у Белым Доме (Вашынгтон, ЗІПА), арт-музеі "Цымерлі" (Нью-Джэрсі, ЗША) ... Болей »


pdf
Бензярук Расціслаў, Бензярук Анатоль, Сорак дарог

Сорак дарог

Бензярук Расціслаў, Бензярук Анатоль

Кніга распавядае пра вядомых нараджэнцаў Жабінкаўскага раёна Брэсцкай вобласці, якія сваёй пачэснай працай, шчырай любоўю да Айчыны, нязгасным талентам заслужылі гонар і памяць у нашчадкаў. Перад вачамі чытача пройдзе цэлы шэраг навукоўцаў, змагароў, паэтаў, працаўнікоў і абаронцаў гэтай зямлі. Іх імёны назаўсёды застануцца ў гісторыі нашага краю, у гісторыі Беларусі, а некаторых — і ўсяго свету. Кніга разлічана на самае шырокае кола чы... Болей »


pdf
Аркуш Алесь, Спадчына

Спадчына

Раман

Аркуш Алесь

Мінулае ўвесь час пераўтвараецца, усьлед за зьменамі, якія адбываюцца з чалавекам. Дакладней, у чалавека зьмяняецца ўспрыманьне свайго мінулага. Высьвятляюцца ўсё новыя і новыя акалічнасьці, якія ўплывалі на хаду жыцьця. Па-іншаму вызначаюцца галоўныя і другасныя падзеі. Новы, пяты па ліку, раман Алеся Аркуша вельмі асабісты для аўтара. У ім ён шукае адказы на пытаньні спадчыннага ўплыву на чалавечыя лёсы, а таксама жыцьцёвага наканаван... Болей »


pdf
Спадчына, 2-3/2003

Спадчына

2-3/2003

Паважаныя чытачы! Пераадольваючы зразумелыя цяжкасці, звязаныя з унікальнасцю беларускай сітуацыі, дзе вядучае выданне, прысвечанае гісторыі культуры, не толькі акуратна выплочвае ўсе падаткі як звычайны ўдзельнік эканамічнай дзейнасці, але і не падтрымліваецца дзяржавай, мы чарговы раз прыходзім да вас. Прыходзім са спазненнем, бо, шчыра прызнацца, папросту не можам утрымліваць адпаведны штат супрацоўнікаў, каб гарантаваць больш рытміч... Болей »


pdf
Спадчына, 6/2003

Спадчына

6/2003

Апошнія 15 гадоў у беларускай гістарыяграфіі праходзілі ў значнай ступені пад знакам «вайны» з суседзямі-літоўцамі (як правіла, завочнай) за спадчыну ВКЛ. Нягледзячы на мноства перамог, гэтая вайна прынесла і вельмі адчувальныя страты: адчужанасць ад пераможцаў асноўнай масы грамадзянаў Беларусі, напружанасць у дачыненнях з суседзямі і, нарэшце, небяспеку скарачэння ўласнай гісторыі на 400 гадоў і страты ўласнага твару, уласнага пазітыў... Болей »


pdf
Спадчына, 1/2003

Спадчына

1/2003

Адраджэнне й Рэфармацыя. Адраджэнне як радыкальная перабудова еўрапейскай культуры і свядомасці істотна закранула Вялікае Княства Літоўскае і ў прыватнасці Беларусь. Яно было абумоўлена крызісам традыцыйнага, сярэднявечна-феадальнага грамадства, якаснымі зменамі ў эканамічным і сацыяльна-палітычным стане краін, развіццём гарадоў, зараджэннем элементаў буржуазных дачыненняў, фармаваннем нацыянальных дзяржаваў, секулярызацыяй грамадскага ... Болей »


pdf
Спадчына, 4/2002

Спадчына

4/2002

100 гадоў таму, амаль адначасова і нібыта без аніякай вонкавай сувязі паміж сабой, адбыліся дзве падзеі. У лютым 1902 г. (паводле іншых звестак, 1903 г.) памёр Міхал Міцкевіч, бацька Якуба Коласа і прататып Міхала з “Новай Зямлі”. Узімку 1902–1903 гг. з некалькіх студэнцкіх гурткоў Вільні, Менска і Пецярбурга ўтварылася арганізацыя, якая паспрабавала канкрэтна аформіць малаакрэсленую дагэтуль беларускую нацыянальную ідэю. Першая беларус... Болей »


Спадчына, 3/1998

Спадчына

3/1998

Прушыньскі, Івашкевіч. А цяпер да мяне ў думках прыходзіць і зусім іншы за іх чалавек і пісьменьнік, Юзаф Мацкевіч. Да вайны ён быў супрацоўнікам віленскага "Słowa", рэдактар якога, ягоны брат Станіслаў Мацкевіч, рабіў шмат шуму, палемізаваў артыкуламі, займаўся палітыкай, біўся ў двубоях (на шаблях), за апазыцыйнасьць лучыў у лягер у Бярозе Картускай. А Юзаф сядзеў недзе ў рэдакцыі і больш пра яго нічога не было вядома. Пазьней усё пер... Болей »


Спадчына, 6/1997

Спадчына

6/1997

Мне прышлося пад час сусьветнай вайны пражыць каля трох гадоў у Магілеве на Дняпры і быць сьведкаю гістарычных падзей і здарэньняў у Царскай Стаўцы. Прад маімі вачыма прайшлі, як у кінематографе, цікавейшыя зьявішчы эпох: рэакцыя царызму, нядбаласьць і спакой дварцовай камарыльлі, пераварот у Петраградзе і ва ўсёй Расеі, выглядная бязуважнасьць цара, яго ад'езд у Царскае Сяло пад канвоем камісараў Часовага Расейскага Ўраду. эпоха кярэнш... Болей »


Спадчына, 4/1997

Спадчына

4/1997

Першы Ўсебеларускі зьезд (кангрэс), скліканы дэмакратычным шляхам у Менску ў сьнежні 1917 г., не пасьпеў выканаць свае гістарычнае ролі ў вызначэньні лёсу дзяржаўнасьці беларускага народу. Зьезд быў гвалтоўна разагнаны маскоўскімі бальшавікамі, якія баяліся страціцьуладу і кантроль над Беларусьсю. Дэлегаты Кангрэсу пасьпелі выбраць з свайго складу радных, якім перадалі кангрэсавыя паўнамоцтвы, у тым ліку зрэалізаваньне незалежнасьці Бел... Болей »


Першая   Папярэдняя   [1] [2] [3] [4] [5] [6] [7] [8] [9] [10] [11] [12] [13] [14] [15] [16] [17] [18] [19] [20] [21] [22] [23] [24] [25] [26] [27] [28] [29] [30] [31] [32] [33] [34] [35] [36] [37] [38] [39] [40] [41] [42] [43] [44] [45] [46] [47] [48] [49] [50] [51] [52] [53] [54] [55] [56] [57] [58] [59] [60] [61] [62] [63] [64] [65] [66] [67] [68] [69] [70] [71] [72] [73] [74] [75] [76] [77] [78] [79] [80] [81] [82] [83] [84] [85] [86] [87] [88] [89] [90] [91] [92] [93] [94] [95] [96] [97] [98] [99] [100] [101] [102] [103] [104] [105] [106] [107] [108] [109] [110] [111] [112] [113] [114] [115] [116] [117] [118] [119] [120] [121] [122] [123] [124] [125] [126] [127] [128] [129] [130] [131] [132] [133] [134] [135] [136] [137] [138] [139] [140] [141] [142] [143] [144] [145] [146] [147] [148] [149] [150] [151] [152] [153] [154] [155] [156] [157] [158] [159] [160] [161] [162] [163] [164] [165] [166] [167] [168] [169] [170] [171] [172] [173] [174] [175] [176] [177] [178] [179] [180] [181] [182] [183] [184] [185] [186] [187] [188] [189] [190] [191] [192] [193] [194] [195] [196] [197] [198] [199] [200] [201] [202] [203] [204] [205] [206] [207] [208] [209] [210] [211] [212] [213] [214] [215] [216] [217] [218] [219] [220] [221] [222] [223] [224] [225] [226] [227]   Наступная   Апошняя