![]() |
![]() |
Першая ў гісторыі беларускага культурнага асяроддзя ў Польшчы анталогія беларускіх апавяданняў. Аўтары – грамадзяне Польшчы, беларусы па нацыянальнасці, прадстаўнікі нацыянальнай меншасці, якія захавалі сваю тоеснасць, мову і культуру. Сярод іх ёсьць як прафесійныя пісьменнікі – сябры Саюза пісьменнікаў і Пэн-клюбу, так і людзі, якія ўзяліся за пяро толькі аднойчы. Апавяданні, прадстаўленыя ў кнізе – разважанні пра жыццё, гісторыя мясцо... Болей »
Зборнік Уладзіміра Сцяпана — кароткія паэтычныя тэлеграмы з трох радкоў. Яны — як фотаздымкі, якія фіксуюць розныя моманты жыцця. Кожны верш з сямнаццаці складоў – спроба знайсці паэзію ў самым звычайным і будзённым. Болей »
Новая кніга народнага пісьменніка Беларусі Янкі Брыля — гэта своеасаблівы працяг лірычнай споведзі аўтара пра свет i пра сябе, пра людзей далёкіх i блізкіх, пра свой радавод. Прызнаны майстра прозы шчодра дзеліцца з чытачамі багаццем сваёй душы, шырока расчыняючы брамы скарбаў свайго жыцця, па якім ён ідзе з нязменнай мудрасцю i дабрынёю. Болей »
Кнігу вядомага беларускага паэта, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі БССР імя Я. Купалы Рыгора Барадуліна склалі крытычныя артыкулы і эсэ, прысвечаныя праблемам паэтычнага майстэрства і мастацкага перакладу. Чытач знойдзе тут і творчыя партрэты паэтаў П. Броўкі, П. Панчанкі, Г. Бураўкіна, В. Зуёнка і інш. Кніга напісана вобразна, ярка, жыва. Болей »
Зборнік Вольгі Іпатавай склалі вершы апошніх гадоў. Павага да чалавека працы, яго імкненні і думкі — вось асноўныя матывы лірыкі паэтэсы. Цёпла і хораша піша Вольга Іпатава пра родную прыроду, пра. каханне. Болей »
Займальнае падарожжа ў гістарычную даўніну заходніх тэрыторый беларускіх зямель прапануе нам аўтар з Беластока Мікола Гайдук. Шляхам гадоў пройдзе чытач побач простых воінаў і знакамітых князёў, будзе раскрываць патаему барацьбы ўдзельных княстваў, стане сведкам згуртавання перад крыжацкім нашэсцем – за свой паратунак, за існаванне айчыны. Вобразы Міндоўга, Давыда Гарадзенскага, Ягайлы, Вітаўта даносяць да нас веліч і трагізм гісторыі н... Болей »
У кнізе даецца агляд дзейнасці розных партызанскіх фармаванняў на тэрыторыі акупаванай Беларусі ў 1941—1944 гг. Геаграфічныя межы, якія былі абраныя для гэтай працы, практычна ахопліваюць тэрыторыю сучаснай Беларусі, але пры гэтым разглядаюцца таксама падзеі ў рэгіёне вакол Вільні і на землях, якія ў 1939 г. увайшлі ў склад СССР, аднак пасьля 1945 г. былі зноў перададзеныя Польшчы. Фэномэны, якія часта ўплывалі на ход падзеяў у ... Болей »
У Аглядзе прадстаўлены аналіз сітуацыі з правамі чалавекаў Беларусі за 2007 год. Зборнік утрымлівае найбольш відавочныя i характэрныя факты парушэньняў правоў i свабодаў грамадзянаў краіны за гэты перыяд. Агляд падрыхтаваны на падставе асабістых зваротаў ахвяраў парушэньняў правоў чалавека, фактаў, зафіксаваных праваабаронцамі, а таксама інфармацыі з адкрытых крыніцаў (CMI, інтэрнэт-сайты spring96.org. svaboda.org, baj.ru, charter97.org... Болей »
Што такое нацыяналізм? Гэтае паняцце вырашаецца аўтарам у станоўчым сэнсе. Нацыяналізм – ідэалогія ХХ стагоддзя. Знойдзены вытокі нацыяналізму ў хрысціянстве, абгрунтавана іх непарыўная сувязь. Кніга будзе цікавая навукоўцам, палітыкам і хрысціянскім дзеячам розных канфесій. Нашым чытачам прапануецца першае даследаванне нацыяналізму і нацыянальнага руху ў кантэксце хрысціянскай цывілізацыі. Болей »
Нарадзіўся годзе ў вёсцы Дварэц Вілейскага раёна Мінскай вобласці. У 1953 годзе скончыў Ільянскую сярэднюю школу Вілейскага раёна і паступіў на факультэт нямецкай мовы Мінскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута замежных моў (цяпер Мінскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт), які і скончыў у 1958 годзе. Працаваў у тым жа самым інстытуце выкладчыкам нямецкай мовы да 1962 года, затым інжынерам-перакладчыкам патэнтнага бюро Інстытута навук... Болей »