be
pdf

Шлях па прамой часу

Да гісторыі беларускай літаратуры Польшчы 1958 – 2008 гг.

Беларуская літаратура, як літаратура кожнага народу, не ведае паняцця мяжы. Няма загароды, няма муру, які б здолеў утрымаць мастацкую думку. Беларуская літаратура заўсёды развівалася і надалей развіваецца не толькі ў самой Беларусі, але і па-за яе межамі. Творчыя людзі, дзе б яны ні жылі, маюць патрэбу выказацца, што і робяць, карыстаючы пры гэтым родную мову. Польшча не з’яўляецца выключэннем, а беларусы, якія тут карэнныя прадстаўнікі этнічнай меншасці, пацвярджаюць вышэй згаданае правіла. Літаратурнае аб’яднанне “Белавежа”, якое згуртавала творчых беларусаў Польшчы ў 1958 годзе, прайшло доўгі і не заўсёды лёгкі шлях, хаця сказаць “прайшло” было б няправільна, бо Аб’яднанне існуе і дзейнічае надалей. Але 50-гадовы юбілей – добрая нагода, каб падсумаваць зробленае, заўважыць хібы, падвесці пэўны рахунак і зрабіць прымеркі на будучыню. Публікацыя “Шлях па прамой часу” – своеасаблівае падвядзенне вынікаў 50 гадоў дзейнасці “Белавежы” і апісанне 50 гадоў гісторыі беларускай літаратуры ў Польшчы. (Н. Г.)

Выдавецкая сэрыя: Бібліятэчка Беларускага літаратурнага аб’яднання Белавежа, Серыя заснавана ў 1990, Кніга пяцьдзесят дзевятая
  • Месца выхаду: Беласток
  • Дата выхаду: 2007
  • Рэдактар: Чыквін Ян
  • Выдавец: Беларускае Літаратурнае Аб’яднанне Белавежа
  • Выдавецтва/ друкарня: Prymat, Białystok
  • ISBN: 978-83-85918-42-4
  • Катэгорыя: Гісторыя, Культура, Літаратуразнаўства
  • Copyright: © 2007 by Беларускае Літаратурнае Аб’яднанне Белавежа
  • Кнігазбор: Kamunikat.org, Каталёг MiOKB, Прыватны каталёг
  • Інвэнтарныя нумары: MiOKB — 10044
  • Дадатковая даведка: Выданьне публікуецца тут за ласкавай згодай Беларускага Літаратурнага Аб’яднання Белавежа
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org