Бас І. С., Літаратурныя пошукі, знаходкі, даследаванні

Літаратурныя пошукі, знаходкі, даследаванні

Бас І. С.

У кнізе на аснове архіўных, малавядомых матэрыялаў даследуюцца важныя пытанні развіцця беларускай дакастрычніцкай літаратуры. Узнаўляюцца невядомыя старонкі з творчых біяграфій П. Багрыма, Ф. Багушэвіча, Я. Купалы, Я. Коласа, высвятляюцца некаторыя факты з творчай гісторыі народных шэдэўраў — сатырычных пазм «Энеіда навыварат» і «Тарас на Парнасе». Насычаная багатым фактычным матэрыялам, праца I. Баса мае вялікую цікавасць для літаратур... Болей »


Міцкевіч Даніла, Любіць і помніць

Любіць і помніць

Успамінае сын Якуба Коласа

Міцкевіч Даніла

Гэтую кнігу напісаў старэйшы сын Я. Коласа Даніла Канстанцінавіч Міцкевіч. У ёй сабраны раэрозненыя публікацыі пра пісьменніка і яго сям'ю, пра блізкіх яму людэей, нататкі пра Коласаву творчасць. Выданне будзе цікавым для аматараў беларускай культуры, знаўцам і прыхільнікам творчасці Якуба Коласа. Болей »


Мележ Іван, Людзі на балоце

Людзі на балоце

Раман з “Палескай хронікі”

Мележ Іван

Раман “Людзі на балоце” Івана Мележа – першая частка “Палескай хронікі” – адна з вяршынь беларускай літаратуры. Пра «Палескую хроніку» I. Мележа, пра не толькі ягоную, але i ўсёй нашае прозы Галоўную кнігу, пра гэты «найвышэйшы ўзор усей беларускай пасляваеннай прозы» (Б. Макмілін), пра гэтую адну з самых «высокіх i сонечных вяршынь беларускай савецкай літаратуры» (П. Панчанка) ужо напісана, бадай, як ні пра які іншы наш раман. Людзі, ч... Болей »


Марціновіч Алесь, Ля Каменкі бруістай

Ля Каменкі бруістай

Марціновіч Алесь

Капыльшчына - край старажытны, багаты гістарычнымі традыцыямі. Тут нарадзіліся старшыня першага беларускага савецкага урада, вядомы празаік і публіцыст Цішка Гартны, класік беларускай літаратуры Кузьма Чорны, многія вядомыя пісьменнікі і паэты, дзеячы навукі і культуры. Пракацілася па тутэйшых мясцінах паўстанне пад кіраўніцтвам Налівайкі, бывалі на гэтай зямлі атрады Багдана Хмяльніцкага, грымелі баі Айчыннай вайны 1812 г. Аб гэтых шыр... Болей »


Ля чужых берагоў

Ля чужых берагоў

Альманах твораў беларускіх эміграцыйных паэтаў і пісьменьнікаў

Гэты адьманах быў, бадай, першай ластаўкай ад суайчыннікаў за мяжой, ад тых, каго метадычна называлі здраднікамі, уцекачамі. Людзі, якіх лёс па розных прычынах і ў выніку розных падзей закінуў далёка ад радзімы, насамрэч ніколі не перасталі быць беларусамі і патрыётамі сваёй Бацькаўшчыны. Выдавалі беларускія газеты, часопісы, а з часам і мастацкую літаратуру. Сама назва зборніка “Ля чужых берагоў” выразна падкрэслівае адносіны эмігрант... Болей »


Лябірынты прывіднага замку

Лябірынты прывіднага замку

Гарадзенскі клюб паэтаў

Клюб гарадзенскіх паэтаў ня ёсьць творчаю суполкаю. І няма, бадай, жаднага паэтычнага прынцыпу, які мог 6ы злучыць гарадзенскі клюб у дітаратурны кірунак. Хіба толькі прынцып Гобса — вайна ўсіх супраць усіх — можа паяднаць гэты дзіўны клюб. Кожны аутар становіць сабою замкнёную манаду, або — кляштар зь няпісаным статуталі. Але ж клюб гарадзенскіх паэтаў існуе аб'ектыўна, складаючы сабою ці то — жывы атам з супраціўнымі энэргіямі, ці — с... Болей »


Снарская Іна, Лясная панна

Лясная панна

Вершы

Снарская Іна

Іна Снарская — выхаванка Полацка, а жыхарка Палтавы. Паэтка жыве жыццём суседняе дзяржавы, знаходзіцца ў залатой стыхіі ўкраінскае мовы, але сны свае бачыць па-беларуску і вершы складае таксама па-беларуску... Гэта кніга — удзячнасць беларуска-ўкраінскаму свету. Я чытаў гэтую кніжку і нібыта піў віно; я хваляваў¬ся, як грэшнік, які ніколі не стане праведнікам... Вершы спадарыні Снарскай — поле душы, у якім няма закалыханай гармоніі, у я... Болей »


Агееў А. Р., Марзалюк І. А., Пушкін І. А., Магілёўская даўніна ў пытаннях і адказах, Выд. 2

Магілёўская даўніна ў пытаннях і адказах

Агееў А. Р., Марзалюк І. А., Пушкін І. А.

У кнігу ўвайшлі пытанні і адказы па гісторыі і культуры горада Магілёва і наваколля з моманту заснавання горада і да сучаснасці. Разлічана на настаўнікаў, навучэнцаў школ, усіх тых, хто цікавіцца гісгорыяй роднага краю. У кнізе выкарыстаны ў якасці ілюстрацый фотаадбіткі з гравюр, паштовак і фотаздымкаў канца XIX — пачатку XX стст. з фондаў музея гісторыі Магілёва. Болей »


Магілёўшчына

Магілёўшчына

Назвы населеных пунктаў паводле легендаў і паданняў

Кніга дае тапаніміку 118 населеных пунктаў Магілёўскай вобласці паводле легендаў і паданняў. Гады ляцяць, мінаюць стагоддзі, а памяць застаецца. Толькі ёй у многіх выпадках мы дзякуем за тое, што даносіць да нас, сённяшніх жыхароў, водгаласы далёёкай мінуўшчыны. Спроба такога выдання прадпрымаецца ўпершыню. Адрасавана тым, хто цікавіцца гісторыяй роднага краю, духоўнай культурай беларускага народа. Болей »


Швед Віктар, Мае Айчыны

Мае Айчыны

Швед Віктар

„Мае Айчыны” – дванаццаты паэтычны зборнік вядомага як у Польшчы, так і ў Беларусі паэта Віктара Шведа, сапраўднага песняра Беласточчыны, дзе ён нарадзіўся і адкуль выйшаў у вялікі свет. На гэтай зямлі ёсць вёска Мора – самая блізкая, самая родная, самая дарагая паэту. Дзе б ні быў і часова ні жыў Віктар Швед (а цяпер ён жыве ў Беластоку), ён заўсёды прыязджае туды, а ў думках і марах ніколі не расстаецца з ёю. І калі б мы нічога не вед... Болей »


Першая   Папярэдняя   [1] [2] [3] [4] [5] [6] [7] [8] [9] [10] [11] [12] [13] [14] [15] [16] [17] [18] [19] [20] [21] [22] [23] [24] [25] [26] [27] [28] [29] [30] [31] [32] [33] [34] [35] [36] [37] [38] [39] [40] [41] [42] [43] [44] [45] [46] [47] [48] [49] [50] [51] [52] [53] [54] [55] [56] [57] [58] [59] [60] [61] [62] [63] [64] [65] [66] [67] [68] [69] [70] [71] [72] [73] [74] [75] [76] [77] [78] [79] [80] [81] [82] [83] [84] [85] [86] [87] [88] [89] [90] [91] [92] [93] [94] [95] [96] [97]   Наступная   Апошняя