be
pdf

Лісты

Пецюкевіч Мар’ян
(1956-1982)

Яшчэ адносна нядаўна, у 50-я гады ХХ-стагоддя практычна не было іншай сувязі паміж людзьмі, якія жылі далёка адзін ад аднаго, як толькі традыцыйная паштовая сувязь. Дарэчы, у даследаваннях гісторыкаў перыяду не толькі ХХ ст., але і ранейшых часоў, значнае месца адводзіцца карэспандэнцыям. Таму што пісьмо гэта не толькі паведамленне пра надзённыя справы, але яшчэ і абмен думкамі, меркаваннямі. У лістах часам сабраны ўвесь унутраны свет, асабістыя перажыванні, хваляванні, надзеі. Пісьмы часта дасылалі не толькі па справах, але проста дарагім і блізкім людзям. Менавіта таму выданне "Лісты (1956-19820). Пецюкевіч Мар'ян", якое пабачыла свет дзякуючы працы Беластоцкаму беларускаму гістарычнаму таварыству. Пецюкевіч Мар'ян, нягледзячы на тое, што жыў у далёкім Торуні, быў адным з найбольш значных даследчыкаў Падляшша. Менавіта яму належаць заслугі па даследаванні беларускай этнаграфіі ў гэтым раёне. Яго намаганнямі былі створаны беларускія музеі ў Польшчы. У выданні прадстаўлена перапіска Мар'яна Пецюкевіча з Марыяй Знаміроўскай-Прюфэровай, Аляксандрам Бергманам, Мацеем Канапацкім, Люцыянам Туркоўскім, Янай Гейдзінка-Пілатавай і Юркам Туронкам. Значнае месца адводзіцца таксама і ліставанню з газетай "Ніва", з якой беларускі даследчык працяглы час супрацоўнічаў. (Н.Г.)

Беларускія аўтары:
  • Месца выхаду: Беласток
  • Дата выхаду: 2005
  • Рэдактар: Глагоўская Галена, Харужы Вячаслаў
  • Выдавецтва/ друкарня: Offset-Print, Białystok
  • Памеры: 154с., ил., 21см
  • ISBN: 83-60456-00-3
  • Катэгорыя: Гісторыя
  • Copyright: © 2005 by Białoruskie Towarzystwo Historyczne
  • Кнігазбор: Kamunikat.org, Каталёг БГТ, Каталёг EEDC, Каталёг MiOKB, Прыватны каталёг
  • Інвэнтарныя нумары: BTH — 1288, 1287, EEDC — 3205, MiOKB — 10494
  • Дадатковая даведка: Zrealizowano przy udziale wsparcia finansowego Ministerstwa Spraw Wewnętrznych i Administracji --
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org