be
pdf epub mobi fb2

Лісты ў Хельсінкі

Барадулін Рыгор

У зборнік увайшлі 26 дасланых і адзін недасланы вершаваны ліст Рыгора Барадуліня аго сябру пісьменніку Васілю Быкаву. Кніга ўтрымлівае таксама малюнкі, якія, па сутнасці, былі адказам на лісты ў вершах. Будучы ў эміграцыі у Фінляндыі народны пісьменнік Беларусі Васіль Быкаў вёў актыўнае жыццё, поўнае сустрэч, вандровак, рознага роду мерапрыемстваў, што і адлюстравана ў малюнках. У сваю чаргу Рыгор Барадулін дзяліўся з сябрам тым, што адбывалася на радзіме, што набалела на душы, былі таксама вершы-віншаванні з нагоды святаў. Чытаючы вершы і аглядаючы малюнкі, адкрываеш цэласную карціну, поўную гісторыю. Сяброўская падтрымка вельмі важная, асабліва, калі чалавек знаходзіцца здалёк ад дому і не мае магчымасці вярнуцца ў кожную хвіліну. Рыгор Барадулін стараўся па-свойму, па паэтыцку зрабіць гэты побыт на чужыне як мага менш тужлівым. Гэтыя вершы нельга не прачытаць, нельга абыйсці увагаю і малюнкі майстра слова. (Н.Г.)

Беларускія аўтары: Барадулін Рыгор
Выдаўцы і выдавецтвы: Беларускі кнігазбор
  • Месца выхаду: Мінск
  • Дата выхаду: 2000
  • Рэдактар: Наталіч М.
  • Выдавец: Беларускі кнігазбор
  • Выдавецтва/ друкарня: Беларускі кнігазбор
  • Памеры: 84 с., 17 см
  • ISBN: 985-6318-79-3
  • Катэгорыя: Мастацкая літаратура
  • Copyright: © 2000 by Барадулін Р., Быкаў В.
  • Кнігазбор: Kamunikat.org, Каталёг MiOKB, Прыватны каталёг
  • Інвэнтарныя нумары: MiOKB — 8412
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org