Караткевіч Уладзімір, Вока тайфуна

Вока тайфуна

Апавяданні і аповесці

Караткевіч Уладзімір

Новую кнігу пісьменніка Уладзіміра Караткевіча складаюць апавяданні на сучасныя тэмы, аповесць «Лісце каштанаў» - аб жыцці і прыгодах падлеткаў у гады Айчыннай вайны – і гістарычны дэтэктыў «Дзікае паляванне караля Стаха» More »


Мальдзіс Адам, Восень пасярод вясны

Восень пасярод вясны

Аповесць, сатканая з гістарычных матэрыялаў і мясцовых паданняў

Мальдзіс Адам

У маленькім маёнтку Анелін, размешчаным на беларуска-літоўскім этнічным паграніччы, сустрэліся розныя людзі — рэвалюцыянер Кастусь Каліноўскі і паэт Уладзіслаў Сыракомля, артыстка Галена Маеўская і селянін Грыва. Аказаўшыся ў складанай сітуацыі, героі аповесці прымаюць рашэнні, якія істотна паўплываюць на іх далейшае жыццё. Падзеі твора адбываюцца ў 1861 годзе — адразу ж пасля адмены прыгоннага права, у час сялянскіх хваляванняў. More »


Быкаў Васіль, Воўчая зграя

Воўчая зграя

Аповесць

Быкаў Васіль

The Pack of Wolves, a novel by Vasil Bykau, is about World War II like most of his works. It is about human fates, life choices and memories of the days long gone. The main character, a guerilla fighter Lyauchuk, is trying to break out of encirclement. He was left with a new born baby on his hands whose parents were killed. He saved the baby and gave it to a woman, hoping that she would be able to raise it. The plot is based on an accou... More »


Андрасюк Міхась, Вуліца Добрай Надзеі

Вуліца Добрай Надзеі

апавяданні

Андрасюк Міхась

Новая кніга прозы Міхася Андрасюка (беларускага пісьменніка з Польшчы) знаёміць з мінулым і сучасным каларытных герояў белавежскіх вёсак і мястэчак. Апавяданням уласцівыя метафарычнасьць стыля, ласкавая іронія і псіхалагічны лірызм. За сваю прозу аўтар сёлета быў адзначаны прэміяй «Залаты апостраф-2009», што ўручаецца часопісам «Дзеяслоў». More »


Вярцінскі Анатоль, Выбранае

Выбранае

Вярцінскі Анатоль

У кнігу ўвайшлі лепшыя вершы паэта, якія атрымалі шырокі водгук сярод чытачоў. More »


Быкаў Васіль, Выбранае

Выбранае

Для старэйшага школьнага ўзросту

Быкаў Васіль

У кнігу ўвайшлі аповесці «Абеліск», «Жураўліны крык». «Аблава», «Сотнікаў», а таксама апавяданні «Ружовы туман» і «Сцяна». Большасць твораў прысвечана паказу гераічных падзей Вялікай Айчыннай вайны. У апавяданнях аўтар звяртаецца і да маральных праблем мірнага часу. More »


Гарэцкі Гаўрыла, Выбранае

Выбранае

Гарэцкі Гаўрыла

Гаўрыла Гарэцкі (1900—1988) — выдатны дзеяч беларускага нацыянальнага руху XX стагоддзя, адзін з заснавальнікаў Беларускай акадэміі навук вядомы геолаг, географ, эканаміст. У аднатомнік увайшлі публіцыстычныя, навуковыя артыкулы, успаміны пра Максіма Гарэцкага і другіх слынных дзеячоў культуры і навукі, а таксама лісты і складзены братамі Гарэцкімі «Маскоўска-беларускі слоўнік». Творчая спадчына Г. Гарэцкага ўпершыню сабраная пад адной ... More »


Улашчык Мікалай, Выбранае

Выбранае

Улашчык Мікалай

Мікалай Улашчык (1906—1986) — адзін з самых яркіх дзеячаў беларускага нацыянальнага адраджэння 20-х і больш позніх гадоў мінулага стагоддзя. Паказаць веліч і трагізм беларускай мінуўшчыны, раскрыць яе нераскрытыя старонкі — вось мэта, якую ён паставіў перад сабой. І хоць за гэты «нацыяналізм» М. Улашчыку давялося зведаць усе кругі гулагаўскага пекла, але зламаць яго не ўдалося, ён не адступіўся ад свайго і здолеў шмат што здзейсніць з з... More »


Аркуш Алесь, Выбранае

Выбранае

вершы і паэма

Аркуш Алесь

Новаму беларускаму гораду насамрэч болей як тысячу год, калі пачынаць лічыць ад Рагвалода. Новы беларускі горад, бадай, напалову складаецца з новых беларускіх вершаў, прынамсі, тое, што прынята называць паэзіяй урбаністычнай, зрабіла неацэнены ўнёсак у стварэньне, а дакладней – аднаўленьне беларускай гарадзкой сьвядомасьці. Новы беларускі верш ствараўся пры дапамозе “асадкі” і “аркуша”, вяртаючы ў побыт старыя словы. Алесь Аркуш ёсьць с... More »


Бураўкін Генадзь, Выбранае 1955-1995

Выбранае 1955-1995

Вершы, паэмы, казкі, песні

Бураўкін Генадзь

У аднатомнік Генадзя Бураўкіна — яркага паэта з плеяды так званых шаецідзесятнікаў — увайшло ўсё лепшае, створанае ўтрапёным рупліўцам за сорак гадоў творчае працы. Пранікнёныя радкі Генадзя Бураўкіна сталі песнямі, сталі дарадцамі і самотнікам, і закаханым. Генадзь Бураўкін любіць Беларусь, матчыну мову. I любоў гэтая ўзаемная. More »


First   Previous   [1] [2] [3] [4] [5] [6] [7] [8] [9] [10] [11] [12] [13] [14] [15] [16] [17] [18] [19] [20] [21] [22] [23] [24] [25] [26] [27] [28] [29] [30] [31] [32] [33] [34] [35] [36] [37] [38] [39] [40] [41] [42] [43] [44] [45] [46] [47] [48] [49] [50] [51] [52] [53] [54] [55] [56] [57] [58] [59] [60] [61] [62] [63] [64] [65] [66] [67] [68] [69] [70] [71] [72] [73] [74] [75] [76] [77] [78] [79] [80] [81] [82] [83] [84] [85] [86] [87] [88] [89] [90] [91] [92] [93] [94] [95] [96] [97]   Next   Last