be
mp3

Вершы

Багдановіч Максім

Багдановіч Максім (1891-1917), беларускі паэт, перакладчык, крытык, гісторык літаратуры; адзін з заснавальнікаў беларускай літаратуры. Вучыўся ў гімназіі (Ніжні Ноўгарад). У 1916 скончыў у Яраслаўлі Дзямідаўскі юрыдычны ліцэй і вярнуўся на радзіму. У прыфрантавым Менску Б. уладкаваўся сакратаром губернскага харчовага камітэта. У лютым 1917 ён паехаў на лячэнне ў Ялту і там памёр 25 траўня ў поўнай адзіноце. Першы яго друкаваны твор - алегарычнае апавяданне «Музыка» (1907). Раннія вершы, прасякнутыя гуманістычнымі матывамі і патрыятычным пафасам, пераклікаліся з паэзіяй Я.Купалы і Я.Коласа. Вылучыў канцэпцыю «вершаў беларускага складу», набліжаных па форме і духу да народных традыцый (цыкл вершаў «На ціхім Дунаі»). У цыклах вершаў «У зачараваным царстве» (1909-1911), «Згукі Бацькаўшчыны» (1911) імкнуўся наблізіць нацыянальную паэзію да народных вытокаў, узбагаціць форму беларускага верша. Сталасць яго эстэтычнай пазіцыі выявілася ў творах на сацыяльна-філасофскую і патрыятычную праблематыку («Мая душа», «Рушымся, брацця, хутчэй», «Пагоня», «Беларусь, твой народ дачакаецца»). Значнае месца ў спадчыне Б. займаюць празаічныя і публіцыстычныя творы, крытычныя артыкулы («Глыбы і слаі», «За тры гады», «Забыты шлях»).

:
::
00:00
00:00
00:00
00:00
00:00
00:00
00:00
00:00
00:00
00:00
00:00
00:00
00:00
00:00
00:00
00:00
00:00
00:00
00:00
00:00
00:00
00:00
00:00
00:00
00:00
Каталёг: Kamunikat.org
Беларускія аўтары:
Выдаўцы і выдавецтвы: ІП Алесь Калоша
  • Месца выхаду: Менск
  • Дата выхаду: 2006
  • Выдавец: ІП Алесь Калоша
  • Катэгорыя: Мастацкая літаратура, Audiobook
  • Copyright: © 2007 by ІП Алесь Калоша
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
  • Дадатковая даведка: Чытае заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Віктар Манаеў; e-mail guk_kniga@tut.by; а/с 199; Поўную аўдыякнігу шукайце ў сядзібе БНФ, а неўзабаве можна будзе яе заказаць на сайце http://knihi.net Выданьне публікуецца тут за ласкавай згодай Выдаўцоў
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org