be
pdf

Верасень 8

літаратурна-мастацкі часопіс

Выйшаў чарговы нумар літаратурна-мастацкага часопіса “Верасень”. Паэзія восьмага нумара прадстаўлена вершамі Даны Антановіч, Кацярыны Сянкевіч, Глеба Лабадзенкі, Насты Кудасавай, Таццяны Лапцёнак, Іны Снарскай, Эдуарда Акуліна, Алеся Гібка-Гібкоўскага і Фелікса Баторына. У раздзеле “Проза” друкуюцца апавяданні Настассі Грук, Уршулі Шубзда, Аляксея Палачанскага, Марыны Яўсейчык, Сяргея Белаяра, Таццяны Барысік, Міры Лукша. Сучасная ўкраінская літаратура на старонках нумара прэзентуецца творамі Лесі Моўчун і Віктара Баранава. У раздзеле “Крытыка” Ала Петрушкевіч разглядае “патаёмнае” ў творчасці Наталлі Арсенневай. Друкуюцца гутаркі з Марыяй Ганько, Алесяй Грыбок і Дзіянай Балыка. Аб вытоках творчасці Леаніда Дайнекі разважае Наста Грышчук. Дзеліцца з чытачамі календаром свайго жыцця Раіса Крывальцэвіч. Даследуюць вытокі беларускай духоўнасці Генадзь Лапацін і Ларыса Раманава. Анатоль Трафімчык рэцэнзуе кнігу Сержука Вітушкі “Дзінь-дзілінь: пара гуляць у казкі!” Па “цяжкому цэху” беларускага року падарожнічае Вадзім Кажан. А вядомы музычны аналітык Вітаўт Мартыненка ў сваёй традыцыйнай рубрыцы разглядае навінкі айчыннай дыскаграфіі. Пытайце часопіс "Верасень" № 8 на сядзібе ТБМ і ў Акадэмкнізе. Чытайце часопіс "Верасень" на старонках Беларускай інтэрнэт-бібліятэкі Kamunikat.org а таксама на сайце ТБМ імя Францішка Скарыны: http://tbm-mova.by Дасылайце свае творы ў "Верасень" на e-mail: verasenchas@gmail.com

Пэрыёдыка: Верасень
Выдаўцы і выдавецтвы: Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны
  • Месца выхаду: Мінск
  • Дата выхаду: 2013-07
  • Рэдактар: Акулін Эдуард
  • Выдавец: Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны
  • Copyright: © 2013 by Верасень
  • Кнігазбор: Kamunikat.org, Прыватны каталёг
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org