be
pdf

Бляск і трагедыя ідэалу

Крукоўскі М. І.
Філасофскія эцюды прa ідэалы, дэмакратыю і суверэнітэт

У тваіх руках, дарагі Чытач, кніга па філасофіі, выдадзеная ў Мінску, сталіцы незалежнай пакуль што Рэспублікі Беларусь. Не так часта Табе, напэўна, даводзілася трымаць у руках, а тым болей купляць мясцовыя выданні ды яшчэ па гэткай занудлівай па сучаснаму меркаванню тэматыцы. Што й казаць, філасофія не ў модзе ў нашы цынічна-практычныя дні, хоць і шмат дарагіх фаліянтаў у шыкоўнай вокладцы бачым мы на прылаўках кнігарань.. І гэта зусім не выпадкова. Калісьці вялікі грэк Платон так высока ставіў яе аўтарытэт, што толькі філосафам лічыў магчымым дазваляць станавіцца ля дзяржаўнага стырна. Сёння ж нават абраныя народам прэзідэнты ўважаюць за лепшае пахваляцца сваімі поспехамі ў каратэ ці у хакеі больш, чым у тонкасцях філасофскага мыслення. Філасофіі ўвогуле на працягу амаль усёй яе гісторыі з гэтым, як кажуць, не шанцавала. Самога Платона тагачасны тыран Дыянісі адразу ж пажадаў прадаць у рабства, як толькі той насмеліўся даваць яму парады адносна кіравання дзяржавай. Сёння ж такі стан рэчаў выступае проста як нейкі д’ябальскі праклён. Здавалася б, пераважна філасофія і павінна была б, не гаворачы ўжо аб агульным сэнсе жыцця чалавека і прыроды, займацца такімі важнымі і цікавымі пытаннямі, як, напрыклад, ідэалы, дэмакратыя і суверэнітэт. Пытаннямі, без пошуку адказу на якія не можа існаваць ні нармальны чалавек, ні нармальная дзяржава. Пытаннямі, асабліва пякучымі менавіта сёння, у нашы нешчаслівыя і трывожныя дні. А вось якраз тое дзіўным чынам і нецікава нашаму сённяшняму чытачу.

Каталёг: Kamunikat.org
Беларускія аўтары:
Выдаўцы і выдавецтвы: Кнігазбор
  • Месца выхаду: Мінск
  • Дата выхаду: 2010
  • Выдавец: Кнігазбор
  • Катэгорыя: Палітыка, Грамадзтва
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org