be
pdf

Бібліяпанарама 3

Шаноўныя калегі і прыхільнікі “Бібліяпанарамы”! Перад вамі трэці, чарговы выпуск нашага інфармацыйна-аналітычнага выдання. І вы можаце ўбачыць, што воблік і змест “Бібліяпанарамы” з кожным разам пераіначваюцца,замест некаторых былых з’яўляюцца іншыя рубрыкі. Вось і ў гэтым выпуску вы прачытаеце матэрыялы як у традыцыйных рубрыках: “Бюро інфармацыі”, “Майстар-клас”, “Жаданы госць”, “Прыміце нашы віншаванні”, так і ў новых: “Пасля балю…”, “Шляхамі дальніх вандраванняў”, “Хто ёсць хто ў абласной бібліятэцы?”. Прычым, пры ўважлівым вывучэнні надрукаваных артыкулаў можна заўважыць, што большасць з іх не толькі інфармуе ці распавядае аб бібліятэчных праблемах, напрацоўках і набытым вопыце, але і заклікае да палемікі, дае магчымасць прадоўжыць тэму ці прапанаваць да абмеркавання іншую. Такім чынам, мы з вамі сёння, як і заўсёды, знаходзімся ў творчым пошуку. А таму спадзяемся на плённае супрацоўніцтва бібліятэк у новым стагоддзі і неўміручасць бібліятэчнай справы ў надыходзячым тысячагоддзі! Аддзел бібліятэказнаўства.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Бібліяпанарама
Выдаўцы і выдавецтвы: БРЭСЦКАЯ АБЛАСНАЯ БІБЛІЯТЭКА імя М. ГОРКАГА
  • Месца выхаду: Брэст
  • Дата выхаду: 2000
  • Выдавец: БРЭСЦКАЯ АБЛАСНАЯ БІБЛІЯТЭКА імя М. ГОРКАГА
  • Copyright: © 2000 by УК “БРЭСЦКАЯ АБЛАСНАЯ БІБЛІЯТЭКА імя М. ГОРКАГА”
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org