be
pdf

Бібліяпанарама 13

На абароце вокладкі дадзенага выпуска “Бібліяпанарамы” мы прадстаўляем зборнік вершаў берасцейскіх паэтаў М. Рудкоўскага, М. Пракаповіча, А. Каско “Трохперсце” (Мінск : “Літаратура і Мастацтва”, 2008). Гэта – чарговая кніга сумеснага праекта, які ажыццяўляюць УК “Абласная бібліятэка імя М. Горкага” і РВУ “Літаратура і Мастацтва” (дырэктар – Алесь Мікалаевіч Карлюкевіч). Сутнасць праекта ў тым, што “ЛіМ” пачаў выпускаць у свет кнігі брэсцкіх аўтараў па спісках, якія сфарміраваны бібліятэкай на аснове вывучэння чытацкіх запытаў, актуальнасці тэматыкі і грамадскай значнасці. Так, напрыканцы 2007 года ўбачылі свет кнігі прозы Міколы Купрэева “Палеская элегія” і зборнік таленавітай паэтэсы, брэстчанкі, супрацоўніцы абласной бібліятэкі Ярыны Дашынай “Графіці на сэрцы”; у сакавіку 2008 года перавыдадзена кніга В. Я. Ляшук-Зарэцкай і Г. М. Снітко “Літаратурная Берасцейшчына”. Названыя выданні былі вельмі высока ацэнены літаратурнай, навуковай і культурнай грамадскасцю рэспублікі, што адлюстравана ў вялікай колькасці станоўчых рэцэнзій у СМІ. А кнігу “Літаратурная Берасцейшчына” адзначыў міністр інфармацыі У. В. Русакевіч як узор для стварэння падобных выданняў ва ўсіх абласцях рэспублікі. У перспектыве супрацоўніцтва – выданне шэрагу кніг, якія істотна і якасна папоўняць ядро краязнаўчага фонда масавых і ведамасных бібліятэк Брэстчыны. Акрамя таго, гэта дазволіць яшчэ раз заявіць на рэспубліканскім узроўні аб нашай вобласці як аб самабытным і багатым у літаратурным стаўленні краі.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Бібліяпанарама
Выдаўцы і выдавецтвы: БРЭСЦКАЯ АБЛАСНАЯ БІБЛІЯТЭКА імя М. ГОРКАГА
  • Месца выхаду: Брэст
  • Дата выхаду: 2008
  • Выдавец: БРЭСЦКАЯ АБЛАСНАЯ БІБЛІЯТЭКА імя М. ГОРКАГА
  • Copyright: © 2008 by БРЭСЦКАЯ АБЛАСНАЯ БІБЛІЯТЭКА імя М. ГОРКАГА
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org