be
pdf

Бібліяпанарама 5

Вось мы з вамі здолелі і пяты выпуск “Бібліяпанарамы”, без якой ўжо не прадстаўляем сабе нашу работу. Напэўна, вы пагадзіцеся, што дзе ж, калі не ў гэтым выданні можа быць змешчана цікавая і карысная інфармацыя пра тэорыю, практыку, лепшы вопыт і перспектывы бібліятэчнай дзейнасці нашай вобласці, рэспублікі і нават замежжа, часам з уласных уражанняў? Калегі з розных бібліятэк рэспублікі, навучальных устаноў культуры, аўтары некаторых змешчаных тут публікацый гатовыя заплаціць немалыя грошы, каб атрымаць ва ўласнасць нашае выданне, але пакуль што гэта не заўсёды атрымліваецца па розных прычынах. Цешыць тое, што шэраг ЦБС узялі нашу ідэю за аснову і паспяхова выдаюць падобныя інфармацыйна-аналітычныя матэрыялы для сваіх рэгіёнаў. У даны выпуск “БП” уключаны наступныя рубрыкі: “Бюро інфармацыі”, “Жаданы госць”, “Майстар-клас”, “Шляхамі дальніх вандраванняў”, “Старонкі гісторыі”, “Ліст у нумар”, “Гарачая лінія”, “Прыміце нашы віншаванні”, новая рубрыка “Чытальная зала “БП”. Больш змястоўнай і аб’ёмнай атрымалася рубрыка “Дошка аб’яў” аб розных значных падзеях бібліятэчнага жыцця. Дзякуем усім аўтарам. Спадзяемся, што матэрыялы, змешчаныя ў “БП-5 “, выклікаюць інтарэс і водгукі ў яе чытачоў. Разлічваем на далейшае супрацоўніцтва з вамі, на падтрымку нашых пачынанняў калектыўным розумам прафесіяналаў!

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Бібліяпанарама
Выдаўцы і выдавецтвы: БРЭСЦКАЯ АБЛАСНАЯ БІБЛІЯТЭКА імя М. ГОРКАГА
  • Месца выхаду: Брэст
  • Дата выхаду: 2002
  • Выдавец: БРЭСЦКАЯ АБЛАСНАЯ БІБЛІЯТЭКА імя М. ГОРКАГА
  • Copyright: © 2002 by БРЭСЦКАЯ АБЛАСНАЯ БІБЛІЯТЭКА імя М. ГОРКАГА
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org