be
pdf zip

Беларусь - Расія - Японія

Матэрыялы Першых Астравецкіх краязнаўчых чытанняў, прысвечаных памяці Іосіфа Гашкевіча

Першым консулам Расіі ў далёкай і загадкавай Японіі яшчэ ў 19 стагоддзі быў беларус - Іосіф Гашкевіч. Варта адзначыць, што японцы вельмі насцярожана ставіліся да замежнікаў. Нават консулам было забаронена глыбока заязджаць ў краіну. А Іосіфа Гашкевіча яны з любасцю называлі "белавалосы консул". Менавіта гэтаму здольнаму чалавеку і прысвечаны зборнік матэрыялаў першых Астравецкіх краязнаўчых чытанняў, Беларусь-Расія-Японія. Зборнік складаецца з трох частак. У першай змешчаны матэрыялы пра Іосіфа Гашкевіча, першага консула Расіі ў Японіі, вучонага і падарожніка, які жыў і пахаваны на Астравеччыне, у другой - краязнаўчыя даклады па гісторыі, культуры Астравеччыны, у трэцяй - артыкулы пра беларуска-японскае грамадска-культурнае супрацоўніцтва. Наогул дадзенае выданне - перашае у падсумаванні стасункаў дзвюх розных народаў, пасярэднікам паміж якімі найчасцей выступае Расія. (Н.Г.)

Каталёг: Kamunikat.org
Выдаўцы і выдавецтвы: Нацыянальны навукова-асьветны цэнтр імя Ф. Скарыны
Выдавецкая сэрыя: Беларусіка-Albaruthenica; Кніга 8
  • Месца выхаду: Менск
  • Дата выхаду: 1997
  • Рэдактар: Брэгер Герман, Мальдзіс Адам, Чарнышэвіч Данута
  • Выдавец: Нацыянальны навукова-асьветны цэнтр імя Ф. Скарыны
  • ISBN: 985-6419-10-7
  • Катэгорыя: Гісторыя, Культура, Палітыка, Грамадзтва, Літаратуразнаўства, Мэмуары
  • Copyright: © 1997 by Калектыў аўтараў
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org