be
pdf

Беларусы ў свеце 2/2010

інфармацыйны бюлетэнь

Хведар Нюнька: У Беларусь я прыязджаю з дваістым пачуццём. Згуртаванне “Бацькаўшчына” арганізавала шырокую сустрэчу са старшынём Таварыства беларускай культуры ў Літве Хведарам Нюнь­кам 20 лютага ў Мінску. Вядучая імпрэзы – старшыня Рады Згуртавання беларусаў свету “Бацькаўшчына” Ніна Шыдлоўская абвясціла, што гэтай сустрэчай “Бацькаўшчына” адкрывае шэраг сустрэчаў з выбітнымі дзеячамі бе­ларускага замежжа. Ад імя Згурта­вання Ніна Шыдлоўская выказала падзяку “спадарыні Галіне Сіўчык за ініцыятыву дэманстрацыі падчас сустрэчы дакументальнага фільма “Беларускія справы” і Юрасю Меляшкевічу, сябру Рады і Упра­вы “Бацькаўшчыны”, які ўсю арганізацыйную працу ўзяў на сябе”. Падчас імпрэзы Хведар Нюнька пачуў на свой адрас шмат цёплых словаў. Удзячнасць за шматгадовае супрацоўніцтва Хведару Якубавічу выказала кіраўнік МГА “ЗБС “Бацькаўшчына” Алена Макоўская: “Мы вельмі рады, што Згуртаванне беларусаў свету “Бацькаўшчына” спрычынілася да многіх імпрэзаў, праведзеных ТБК. Апошнія 10 гадоў мы не толькі супрацоўнічаем, мы сябруем, і я магу некалькі словаў сказаць пра Хведара Нюньку як пра чалавека. Гэта вельмі гасцінны гаспа­дар, мудры дарадца, надзейны сябра і паплечнік. Гэта чалавек, які заўжды вельмі хутка рэагуе на нейкія прось­бы, пытанні. Гэта вельмі адчуваль­на падчас правядзення грамадскіх кампаній і цяжкіх момнтаў, якія былі ў нашай арганізацыі. Для мяне ўласна сённяшняя Вільня з’яўляецца беларускай яшчэ і таму, што там жыве і дзейнічае Хведар Нюнька”.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Беларусы ў свеце
Выдаўцы і выдавецтвы: Міжнароднае Грамадскае Аб'яднанне Згуртаванне Беларусаў Свету Бацькаўшчына
  • Месца выхаду: Мінск
  • Дата выхаду: 2010-02
  • Рэдактар: Макоўская Алена, Шыдлоўская Ніна
  • Выдавец: Міжнароднае Грамадскае Аб'яднанне Згуртаванне Беларусаў Свету Бацькаўшчына
  • Copyright: © 2010 by МГА ЗБС Бацькаўшчына
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org