be
pdf

Беларус 566

Газэта Беларусаў у Вольным Сьвеце

Зварот да беларускага народу з нагоды 92-х угодкаў БНР. Дарагія Суродзічы-Беларусы! Ад імя Рады Беларускае Народнае Рэспублікі вітаю Вас зь вялікім нацыянальным сьвятам, Днём Волі, і жадаю Вам правесьці яго зь вераю і надзеяю на лепшую будучыню. Беларускі народ даможацца волі й дэмакратыі, так як дамогся незалежнай дзяржавы. У вольным сьвеце мы ведалі, што ніякае зло ня можа быць вечным. Чыталі Трэйцюю Ўстаўную Грамату Рады БНР, якая абвяшчала незалежнасьць Беларускае Народнае Рэспублікі, і верылі, што, калі ў 1918 годзе ў такіх цяжкіх умовах наш народ здолеў выказаць сваё жаданьне быць вольным між вольнымі народамі сьвету, дык ён знойдзе ў сабе сілы ператрываць зьдзек і няволю савецкіх часоў ды адродзіць зноў сваю незалежную дзяржаву. Сёньня хацела-б падзяліцца з Вамі вытрымкай з Трэйцяй Устаўной Граматы, якую ўважаю асабліва натхняльнай: “Цяпер мы‚ Рада Беларускае Народнае Рэспублікі скідаем з роднага краю апошняе ярмо дзяржаўнай залежнасьці‚ якое гвалтам накінулі расейскія цары на наш вольны і незалежны край. Ад гэтага часу Беларуская Народная Рэспубліка абвяшчаецца незалежнаю вольнаю дзяржаваю. На моцы гэтага трацяць сілу ўсе старыя дзяржаўныя зьвязі‚ якія далі магчымасьць чужому ўраду падпісаць і за Беларусь трактат у Берасьці‚ што забівае насьмерць беларускі народ‚ дзелячы зямлю ягоную на часткі.”

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Беларус
Выдаўцы і выдавецтвы: Беларуска-Амэрыканскае Задзіночаньне
  • Месца выхаду: Нью-Ёрк
  • Дата выхаду: 2010-03
  • Рэдактар: Клакоцкі Марат
  • Выдавец: Беларуска-Амэрыканскае Задзіночаньне
  • Copyright: © 2010 by Беларус
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org