be
Шлях моладзі 12 (47) 1932

Шлях моладзі 12 (47) 1932

месячная часопісь беларускай моладзі

Шлях Моладзі (1929 — верасень 1939) — моладзевы грамадзка-палітычны і літаратурна-мастацкі часопіс нацыянал-дэмакратычнага кірунку ў Заходняй Беларусі. Выдаваўся ў Вільні на беларускай мове (лацінкай і кірыліцай). Друкаваўся ў Беларускай Друкарні імя Франьцішка Скарыны, выдавецтве «Белпрэс». Рэдактары ў розныя гады: Мар’ян Пецюкевіч, Язэп Найдзюк, Янка Шутовіч. Выдавец Янка Багдановіч. У склад рэдкалегіі ўваходзілі Ізабэля Тумаш, Альфонс Шутовіч, Язэп Малецкі, Уладыслаў Тарасевіч. Мэта — «змаганьне за незалежнасьць Беларусі і за паляпшэньне народнай долі шляхам абуджэньня моладзі да народнай сьвядомасьці, пашырэньня асьветы і культуры на вёсцы». З 1938 выдаваўся штомесцны дадатак «Шлях беларускага студэнта». Знаходзіўся пад уплывам Беларускай Хрысьціянскай дэмакратыі. Наклад асобных нумароў канфіскоўваўся польскімі ўладамі 14 разоў. Некалькі разоў рэдакцыя прыцягвалася да суду. На старонках часопісу пабачыла сьвет шмат твораў заходнебеларускіх пісьменьнікў і дзеячоў, т.я. Натальля Арсеньнева, Янка Брыль, Анатоль Бярозка, Зоська Верас, Янка Журба, Хведар Ільяшэвіч, Міхась Машара, Максім Танк, Валянцін Таўлай, Алесь Салавей, Сяргей Хмара.


        Увесь нумар у адным файле

Каталёг: Kamunikat.org, kataloh_MAB
Пэрыёдыка: Шлях моладзі
Выдаўцы і выдавецтвы: Янка Багдановіч
  • Месца выхаду: Вільня
  • Дата выхаду: 1932-12
  • Рэдактар: Найдзюк Язэп
  • Выдавец: Янка Багдановіч
  • Выдавецтва/ друкарня: Беларуская Друкарня Ім. Францішка Скарыны
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org