Глёбус Адам, Тэксты

Тэксты

Глёбус Адам

Месца выхаду: Масква

Дата выхаду: 2000

Выдавец: Выдавецтва АСТ

ISBN: 5-17-001749-9

Катэгорыя: Мастацкая літаратура

Copyright © 2000 by Адам Глёбус

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт); EEDC — бібліятэка Усходнеэўрапейскага дэмакратычнага цэнтру, ul. Nowy Świat 23/25 m. 30, Warszawa (папяровы асобнік)

Інвэнтарныя нумары: EEDC — [71]

Сыгнатура: IV.1.GLO

У плане пакой квадратны. Вышыня сцяны роўная яе даўжынi. Акно i дзверы зачынены. У пакоi цёпла. Пахне шпалерным клеем. Падлога акуратна заслана абгортачнай папераю. На паперы, пасярэдзiне пакоя, стосам ляжаць стужкi шпалераў. Стужкi аднолькавай даўжынi. Сцены, з якiх знялi старыя шпалеры, падобныя да геаграфiчных картаў, а дзiркi ад цвiкоў — на абазначэннi населеных пунктаў. Аконная рама акрэслiвае чатыры фрагменты мiкрараённага краявiду. Аконная рама белая, як столь i дзверы. У адным з чатырох кутоў стаяць лескi, каля iх — табурэт. Калi куты пакоя злучыць па столi ўяўнымi дыяганалямi, якраз у кропку перакрыжавання ўбiты крук, на якiм вiсiць шкляны шараабрысны свяцiльнiк. Шар не гарыць. У пакоi светла. За акном дзень. На падваконнi ляжаць каўпакi ад дзвюх разетак i выключальнiка, адвёртка i шэсць вiнтоў. Шыбы запацяваюць, зацягваюцца мутнасцю. Кубiчная прастора адгароджана ад свету стандартным акном, пабеленай столлю, дашчанай падлогаю i гладкiмi дзвярыма. У пакоi двое рабочых. Старэйшы мае пяцьдзесят гадоў. Маладзейшаму каля дваццацi пяцi. На абодвух цёмныя курткi, шырокiя порткi i грубыя чаравiкi з рантам. Вопратка i абутак у крапках мелу, фарбы i клею. У старэйшага двухдзённая шарая, што порах, шчацiна. Маладзейшы чыста паголены. На галовах у iх аднолькавыя берэты, раней чорныя, а зараз выцвiлыя, шарыя. Рабочыя працуюць моўчкi, добра ведаючы кожны свае абавязкi i магчымасцi.

Беларускія аўтары: Глёбус Адам

Каталёг: Kamunikat.org | EEDC

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Парк
Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Адзінота на сдадыёне
Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Смерць-мужчына
Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Скрыжаванне
Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Дамавікамерон
Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Толькі не гавары маёй маме
Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Круглы год
Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Койданава
Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Новы дамавікамерон
Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Post Scriptum
Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Уся кніга ў адным файле

Варта пазнаёміцца:

Глёбус Адам, Казкі

Казкі

Глёбус Адам

Хлопец пакахаў дзяўчыну, а тая ўзяла ды памерла напярэдадні вяселля. Так вяселле ператварылася ў хаўтуры. Жаніх горка плакаў над труною нявесты, ён яе моцна кахаў, асабліва моцна ён любіў яе доўгія і залатыя валасы. Уначы, калі ніхто не бачыў, хлопец адрэзаў валасы ў нябожчыцы і схаваў іх у шафу. Нявесту везлі на клады ў вясельнай сукенцы, а на галаве ў яе была фата, таму ніхто не заўважыў, як дзяўчыну пахавалі без валасоў. Над магілаю ... Болей »


Глёбус Адам, Літары

Літары

Глёбус Адам

Каза была ў пацана. Буфера, дупец, тое-сёе. Пасунулiся яны на «Манга-Манга». Рок заслухаць, чыпсамi пахрумкаць, патрэсцiся пад музон, паскакаць, пагiзаваць. «Манга-Манга» — фуфловая брыгада. Але без бабла можна i заслухаць, i пiва там налiвалi без башлей. Рэклама. Задушыць бы ўсiх рэкламшчыкаў, запакоўшчыкаў!!! Спакуха, яшчэ дапетрыш, чаму iх крышыць трэба на капусту. «Манга-Манга» мандзячыць там на гiтарках. Каза на плечы яму залезла. ... Болей »


Глёбус Адам, Дамавікамерон miencki

Дамавікамерон miencki

Глёбус Адам

Каза была ў пацана. Буфера, дупец, тое-сёе. Пасунулiся яны на «Манга-Манга». Рок заслухаць, чыпсамi пахрумкаць, патрэсцiся пад музон, паскакаць, пагiзаваць. «Манга-Манга» — фуфловая брыгада. Але без бабла можна i заслухаць, i пiва там налiвалi без башлей. Рэклама. Задушыць бы ўсiх рэкламшчыкаў, запакоўшчыкаў!!! Спакуха, яшчэ дапетрыш, чаму iх крышыць трэба на капусту. «Манга-Манга» мандзячыць там на гiтарках. Каза на плечы яму залезла. ... Болей »


Глёбус Адам, Дом

Дом

Раман-аўтапартрэт у сямейным iнтэр'еры

Глёбус Адам

Творчасьць Адама Глёбуса з’яўляецца вельмі неардынарнай, часам зьдзіўляе і неспадзявана ўражвае. Бывае гэтае ўражаньне прыемнае, часам – не зусім. Раман “Дом”, як акрэсьліў сам аўтар, “раман-аўтапартрэт у сямейным інтэр’еры”. Не падобны ён на датыхчасовыя апавяданкі і шырэйшыя творы. Памятаю, некалі пры нагодзе сустрэчы з Адамам Глёбусам на адным з літаратурных “Бязьмежжаў”, ён заявіў, што, пэўна, ніколі ў жыцьці не возьмецца за такі па... Болей »


Глёбус Адам, Дамавікамерон sexэвалюцыйны

Дамавікамерон sexэвалюцыйны

Глёбус Адам

Запрасiў я аднакласнiцу — шэравокую Еву — на сустрэчу ў парк. Зайшлi мы ў зацiшны куток. Дастаў я з кiшэнi самаробны нож з разнаколерным дзяржальнам, размахнуўся i запусцiў у яблыню. Дзюба глыбока ўелася ў кару. Выдзiраў я i шпурляў зброю. Ева ўважлiва, з найсапраўдным захапленнем у шырока расплюшчаных мякка-шэрых вачах назiрала за маёй забавай. Не заўважылi мы, як апынулiся ў кумпанii п’янаватых i значна старэйшых бэйбусаў. — Якi выдат... Болей »


Глёбус Адам, Сшыткі

Сшыткі

Глёбус Адам

Увечары я прагульваўся ўздоўж мора. Удзень быў вецер, а на моры — штыль. Пад вечар вецер ацix, а мора расхвалявалася. Сонца сплывала ў асмужаны далягляд. Апускалася яно хутка ды адначасова набракала чырванню i цемраю. З бамбукавых зарасцяў мне насустрач выбеглi чатыры сабакi. Адзiн з ix, большы, нагадваў гiену. Поўсць чорная ў рудых падпалiнах i сiвых пiсягах. З-за такой поўсцi нават даўгаваты сабачы нос выглядаў карацейшым, рыхтык гiен... Болей »


Глёбус Адам, Літаральнік

Літаральнік

Глёбус Адам

Лiтаральнiк не любiць беларусаў, любiць беларусак. Закаханы ён у панi Чуму i панi Халеру. Выбраць лепшую памiж спадарыняю Ха i спадарыняю Чу немагчыма. Панi Чума — чуйная, чыстаплотная, чараўнiца чартавокая. — Што табе падабаецца? — цалуе Чуму Лiтаральнiк. — Як ты мыеш мне ногi. — Астатняе не падабаецца? — Падабаецца, але тое, што ты мыеш мне ногi, падабаецца найбольш. Не любiць Лiтаральнiк брудныя ногi. Не можа кахацца, калi ў жанчыны ... Болей »


Глёбус Адам, Браслаўская стыгмата

Браслаўская стыгмата

Глёбус Адам

Жывуць вакол нас людзі. Розныя. Кожны мае сваю адметнасць. У кожнага свой характар. Адзін сур’ёзны і вельмі ўрачысты, другі – балагур, а часам і вар’ят. Аб’ядноўвае іх адзін горад, або супольная праца, або род заняццяў (напрыклад, мастацтва), або і проста неба над галавой. Яны сустракаюцца намерана і выпадкова. Часам іх шляхі надоўга сплятаюцца, каб пасля нечакана разыйсціся ў розныя бакі. Адным словам – жыццё. Менавіта такое жыццё і з’... Болей »


Глёбус Адам, Дамавікамерон найноўшы

Дамавікамерон найноўшы

Глёбус Адам

Палову невялiкага пакоя займаў шырокi, як на траiх, ложак. На iм, пад прасцiнаю, мужчына з жанчынаю займалiся любошчамi. Блакiтнае, накiраванае ў столь святло танканогага таршэра надавала iнтэр’еру выгляд тэатральнай дэкарацыi. Пад рухомай прасцiнаю зелянеў квадрат карцiны з яблыняю. Рознакаляровыя, стракатыя плады больш паходзiлi на велiкодныя яйкi, чымся на райскую садавiну. — Табе прыемна? — прашархацеў мужчынскi шэпт. — Мне прыемна,... Болей »


Глёбус Адам, Дамавікамерон алфавітны

Дамавікамерон алфавітны

Глёбус Адам

Графаман Ч. спытаў у мяне, колькi жанчын пазначана ў маiм донжуанскiм спiсе. 66! Назваў я сваю ўлюбёную лiчбу. Хоць яна i недакладная, але недалёкая ад рэальнасцi. Так мала? Графаман непадробна здзiвiўся. Я калi чытаў твае дамавiкамеронскiя показкi, думаў пра зусiм iншую лiчбу, пра 500—600. Ты мяне расчараваўѕ Спадара Ч. я не зачароўваў, а таму i расчараваць не мог. Наогул, з графаманамi, калекцыянерамi i рэвалюцыянерамi трэба быць асця... Болей »