be
pdf

Творчасць Элізы Ажэшкі і беларуская культура

Зборнік навуковых прац

Кніга, якая прапануецца да Вашай увагі, прысвечана 160-ым угодкам з дня нараджэння вялікай польскай пісьменніцы Элізы Ажэшкі. Мясціны, звязаныя з жыццём і творчасцю пісьменніцы, наведваюць сотні турыстаў, пра яе пішуць працы навукоўцы многіх краін свету, творы яе ўключаны ў школьныя і універсітэцкія праграмы, а навуковыя спатканні ў гонар нашай слаўнай зямлячкі ў Гродне сталі ўжо добрай традыцыяй. Э. Ажэшка — своеасаблівы сімвал горада над Нёманам. Без перабольшання, духоўнай спадчынай для нашчадкаў з’яўляецца ўся мастацкая дзейнасць пісьменніцы, паколькі тут прадстаўлена дзівосная панарама жыцця жыхароў наднёманскай зямлі: палякаў, беларусаў, габрэяў. Не было ў Ажэшкі таямніцы творчасці — была вялікая любоў да людзей, да сваёй зямлі, якую яна апявала і ўслаўляла. І за гэта вечна ўдзячныя Ажэшцы жыхары не толькі Гарадзеншчыны. З пакалення ў пакаленне перадаюцца ўспаміны пра яе дабрачынныя справы. Як знак ушанавання памяці пісьменніцы ў двух пакоях дома, дзе яна жыла, у сакавіку 2001 года адкрыта музейная экспазіцыя. Гэта сталася магчымым, дзякуючы намаганням Саюза палякаў на Беларусі і, найперш, стваральніцы новай экспазіцыі спадарыні Марыі Эйсмант, даклад якой быў прысвечаны якраз як цікавым фактам дзейнасці і творчасці Элізы Ажэшкі, так і праблемам стварэння музея.

Каталёг: Kamunikat.org
Выдаўцы і выдавецтвы: Гродзенскі дзяржаўны універсітэт імя Янкі Купалы
  • Месца выхаду: Горадня
  • Дата выхаду: 2002
  • Рэдактар: Мусіенка Святлана
  • Выдавец: Гродзенскі дзяржаўны універсітэт імя Янкі Купалы
  • ISBN: 985-417-341-0
  • Катэгорыя: Гісторыя, Мэтадычная літаратура, Літаратуразнаўства
  • Copyright: © 2002 by Гродзенскі дзяржаўны універсітэт імя Янкі Купалы
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
  • Дадатковая даведка: --
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org