be
pdf

Тут і цяпер (Свабода) 2.06.2010

Ці наступіць 1 ліпеня час “Х” для інтэрнэтчыкаў? Як публічна прызнала Міністэрства сувязі, зараз адпрацоўваецца праект закона, згодна з якім прадугледжваецца ў тым ліку і крымінальная адказнасць за парушэнне Указа № 60 «Аб мерах па ўдасканаленні нацыянальнага сегмента сеткі інтэрнэт” і пастановы Савета Міністраў № 644 аб рэгістрацыі беларускіх інтэрнэт-рэсурсаў. Зараз адказнасць за актуальнасць даных не ўстаноўлена. Аднак, як заведзена ў агульнапрынятай практыцы, адказнасць за недакладныя даныя нясуць тыя, хто іх прадаставіў. Да 1 ліпеня пастаўшчыкі інтэрнэт-паслуг абавязаны забяспечыць дзяржаўную рэгістрацыю ўсіх інфармацыйных сетак, сістэм і рэсурсаў, як уласных, так і сваіх кліентаў. Усю гэтую дзейнасць змогуць ажыццяўляць толькі юрыдычныя асобы, а таксама індывідуальныя прадпрымальнікі, зарэгістраваныя ва ўстаноўленым парадку.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Тут і цяпер (Свабода)
Выдаўцы і выдавецтвы: ТАА Тут і цяпер
  • Дата выхаду: 2010-06-02
  • Рэдактар: Уласаў А.
  • Выдавец: ТАА Тут і цяпер
  • Copyright: © 2010 by Тут і цяпер
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org