be
pdf

Слоўнік Беларускіх Мастакоў = Słownik Białoruskich Artystów

Тамара Керлэлевіч = Tamara Kierdelewicz

Тамара Кердалевіч нарадзілася ў 1956 г. у Чаромсе. Закончыла Агульнаадукацыйны ліцэй з беларускай мовай навучання ў Гайнаўцы, а таксама Народны ўніверсітэт у Радаўніцы. Працавала ў дзіцячым садку, Клубe культуры чыгуначнікаў а затым, у 1997 г. апынулася ў Гмінным асяродку культуры ў Чаромсе, спачатку на штаце культурна- асветнага інструктара. Aвансавала там на дырэктара, якім працавала праз 10 гадоў. Яе першым настаўнікам жывапісу быў чаромхаўскі мастак Сяргей Смык, які зараз знаходзіцца на пенсіі. Цяпер Тамара займаецца адукацыйнай працай сярод дзяцей і дарослых у галіне мастацтва. Усяго, ужо 40 гадоў займаецца распаўсюджваннем культуры ў Чаромсе. У 2016 г. наладзіла яна першы мастацкі пленэр у Чаромсе. Шмат гадоў прымае ўдзел у аглядах непрафесійнага мастацтва Гайнаўскай зямлі, атрымліваючы там шматлікія ўзнагароды ды вылучэнні. Ахвотна ўдзельнічае ў мастацкіх пленэрах, на якія многія яе ахвотна запрашаюць. З 2013 г. удзельнічае ў занятках у Майстэрні мастацкіх тэхнік, якая дзейнічае пры Музеі і асяродку беларускай культуры ў Гайнаўцы. 20 гадоў'зяўляецца таксама членам Аб'яднання аматараў народнай культуры ў Чаромсе, суарганізатарaм фестывалю ,,З сельскагa двара” і многіх іншых падзеі.

Каталёг: Kamunikat.org
Выдаўцы і выдавецтвы: Музей і Асяродак Беларускай культуры ў Гайнаўцы
  • Месца выхаду: Гайнаўка
  • Дата выхаду: 2016
  • Рэдактар: Ціханюк Агнешка
  • Выдавец: Музей і Асяродак Беларускай культуры ў Гайнаўцы
  • Катэгорыя: Культура
  • Copyright: © 2016 by Музей і Асяродак Беларускай культуры ў Гайнаўцы
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org