be
pdf

Свабодны Салігорск 03

незалежныя газэта

У Салігорску ў хуткім часе пабудуюць лядовы палац Праект знаходзіцца ў стадыі распацоўкі, будоўля распачнецца на пачатку 2007 годаФінансаваць будоўлю будуць зь мясцовага і абласнога бюджэту, "Беларуськалій" таксама выдзеліць значную частку грошаў. Новы мэр акрэсьліў пэрспектывы развіцьця гораду ў наступныя некалькі год. Аляксандр Рымашэўскі, які тыдзень таму заняў пасаду старшыні райвыканкаму, зазначыў, што пабудаваць у горадзе лядовы палац ёсьць першаснай мэтай: "У нас спартыўны прэзыдэнт, і людзі мусяць весьці здаровы лад жыцьця". У старшыні райвыканкаму не ўзнікае пытаньняў наконт мэтазгоднасьці будаваць адзін з самых дарагіх аб'ектаў за ўсю гісторыю сталіцы шахцёраў. Натуральна, салігорцз ня будуць прымаць удзел у абмеркаваньні пытаньня "ці варта будаваць?". Рашэньні такога кшталту прымаюць менскія чыноўнікі.Лядовыя палацы за 12 год кіраваньня Лукашэнкі, сапраўды сталіся сымбалем эпохі, фэноменам найноўшай гісторыі. Спартыўны презыдэнт гуляе ў хакей і адпаведная рэакцыя мясцовых вертыкалыпчыкаў штогод зьяўляюцца палацы для гульняў ў "презідэнскі спорт".

Каталёг: Kamunikat.org
  • Месца выхаду: Салігорск
  • Дата выхаду: 2007-12
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
  • Дадатковая даведка: Выданьне публікуецца тут за ласкавай згодай Рэдакцыі
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org