be
pdf

Poems on liberty

reflections for Belarus

Гэтую кнігу можна чытаць пад музыку — рэкамэндуем Джузэпэ Вэрдзі, арыю з опэры «Набука», — яна гучала на хвалях беларускай «Свабоды» ўвесь 2001 год да апошняга сьнежаньскага вечара: «Ты пяеш — і з табой маё сэрца пяе, о Свабода!..» «Freedom House» — міжнародная арганізацыя «Дом Свабоды» — у 2001 годзе аднесла Беларусь да несвабодных краінаў сьвету, адзіную з усёй Эўропы на пачатку ХХІ стагодзьдзя. І ўсё ж тады, прынамсі, пабольшала паэтычнай свабоды. 365 галасоў, новы верш штодня, напісаны спэцыяльна для Радыё Свабода, — неверагодная авантура, якая ня мае аналягаў і па сілах толькі паэтам. Магутныя перадатчыкі пасылалі электрамагнітны сыгнал у неба, ён адбіваўся ад іанасфэры і вяртаўся на беларускую зямлю, каб ізноў узмыць у нябёсы і з хуткасьцю сьвятла вярнуцца, і ў любым месцы — на дарозе, у хаце, ля возера, у Курапатах можна было ўключыць радыё і пачуць магічную вібрацыю — адчуваньні, здагадкі, сьцьверджаньні й пытаньні пра галоўную рэч, якая адзіная робіць чалавека годным суразмоўцам Бога. У 2001 годзе свабода гаварыла па-беларуску.

Каталёг: Kamunikat.org
Выдаўцы і выдавецтвы: Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода
Выдавецкая сэрыя: Бібліятэка Свабоды. XXI стагодзьдзе
  • Месца выхаду: Прага
  • Дата выхаду: 2004
  • Рэдактар: Makavik Alaksandra
  • Перакладчык: Rich Vera
  • Выдавец: Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода
  • ISBN: 0-929849-05-1
  • Катэгорыя: Мастацкая літаратура
  • Copyright: © 2004 by Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
  • Дадатковая даведка: http://svaboda.org/ Кніга публікуецца тут за ласкавай згодай Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org