be
pdf

Pater Noster 06 (38)/2007

выданьне рымска-каталіцкай парафіі сьвятога Казіміра ў Жлобіне

Ідучы за крыжам з Эўхарыстыяй па вуліцах Беларусі Працэсія Божага Цела для многіх людзей Жлобіна, нават ня веруючых, сталася ўжо звы¬чайнай. Як і для шматлікіх іншых гарадоў і вё¬сак Беларусі. Звычайнай, аднак ня менш уразь¬лівай, ня менш узрушаючай і захапляльнай. Для вернікаў гэта магчымасьць вызнаць сваю веру, для няверуючых - адно зь нешматлікіх прыпамненьняў аб існаваньні Бога. Менавіта таму гэта так важна, менавіта таму мы гэтага так чакаем, менавіта таму штогод бачым пад¬час працэсіі пачым мінакоў, якія, заўважыўшы вернікаў, што ідуць за крыжам, употайкі жагна¬юцца, альбо адварочваюцца, спрабуючы адмах¬нуцца ад Бога... Пэўна, што ўсё мы верым у Бога, любім Яго, ходзім да касьцёла, але ці гатовыя мы паказа¬ць гэтую любоў? Ці гатовыя мы вызнаць сваю веру на вачох у многіх людзей? Не зважаючы на шматлікія “але” - а раптам калегі з працы ўбачаць, а раптам сябры і г.д. Напэўна, ня кожны з нас можа зрабіць гэта свабодна і без ваганьняў. І становіцца сумна. Заўсёды, калі мы просім Пана Бога аб чымсьці, Ён нам дапамагае, а мы? Няўжо мы хоць раз не можам адказаць Яму ўзаемнас¬ьцю? Прызнацца, не баючыся нечых позіркаў, прызнацца, што мы належым да Ягонаха Сьвято¬га Касьцёла. Толькі адзін раз на год выпадае нам такая цудоўная магчымасьць – паказаць усім, што мы – хрысьціяне, сапраўдныя хрысьціяне.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Pater Noster
Выдаўцы і выдавецтвы: Рымска-каталіцкая парафія сьвятога Казіміра ў Жлобіне
  • Месца выхаду: Жлобін
  • Дата выхаду: 2007-06
  • Рэдактар: Арцёменка Алена
  • Выдавец: Рымска-каталіцкая парафія сьвятога Казіміра ў Жлобіне
  • Copyright: © 2007 by Pater Noster
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
  • Дадатковая даведка: Адрас: 2472 10; Гомельская вобл., г. Жлобін, вул. Юных піянэраў, 24 . Тэл./факс: (+375233) 42-94-84. GSM: (+37529) 630-87-79. е-mail: сentrum.pn@gmail.com. Выдаецца зь ліпеня 2004 г. на беларускай мове (клясычны правапіс). Надрукавана на ксэраксе. Наклад: 299 асобнікаў. Выданьне публікуецца тут за ласкавай згодай Рэдакцыі
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org