be
pdf

Новы час 35 (211) 2010

Інтэрнэт-бібліятэка Kamunikat.org адсвяткавала дзесяцігоддзе ад часу свайго заснавання. Святочнае мерапрыемства адбылося ў сталіцы пры падтрымцы Згуртавання беларусаў свету «Бацькаўшчына». Бібліятэка з’яўляецца праектам Беларускага гістарычнага таварыства ў Беластоку (Польшча). Фінансавую дапамогу ёй аказвае Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Польшча з праграмы «Польская дапамога–2010». Kamunikat.org узнік у 2000 годзе як прыватная ініцыятыва, і першы час яго рабілі за свае грошы некалькі добраахвотнікаў. З часам бібліятэка не толькі займела вядомасць, давер, але і спонсараў. Цяпер інтэрнэт-бібліятэка з’яўляецца адной з найбольш вядомых беларускіх бібліятэк у сеціве. Стваральнік і каардынатар праекта Kamunikat.org Яраслаў Іванюк расказаў, што сёння на сайце Kamunikat.org можна знайсці блізу 6 тысяч кніг, перыядычных выданняў, mp3-файлаў, якія так ці інакш датычныя да Беларусі і беларусаў. Старшыня Рады ЗБС «Бацькаўшчына» Ніна Шыдлоўская сказала, што згуртаванне падтрымлівае Kamunikat.org, станоўча ацэньвае працу калектыву інтэрнэт-бібліятэкі і цешыцца, што інтэлектуальны скарб Беларусі захоўваецца і папулярызуецца ў свеце. Таксама праз сайт Kamunikat.org ёсць магчымасць для беларускіх пісьменнікаў, даследчыкаў ствараць персанальныя сайты. Пісьменнік Уладзімір Арлоў, чые творы таксама ёсць у інтэрнэт-бібліятэцы гаворыць, што распаўсюд электронных версій кніг не адбіваецца на чытацкім попыце: «Я раблю невялікі перапынак паміж выхадам кнігі з друкарні і размяшчэннем яе ў інтэрнэце. Падзення продажу накладаў

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Новы Час
Выдаўцы і выдавецтвы: Прыватнае выдавецкае унітарнае прадпрыемства Час навінаў
  • Месца выхаду: Мінск
  • Дата выхаду: 2010-10-01
  • Рэдактар: Кароль Аляксей
  • Выдавец: Прыватнае выдавецкае унітарнае прадпрыемства Час навінаў
  • Copyright: © 2010 by Новы Час
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org