be
pdf

Ніва 2007/39 (2681)

тыднёвік беларусаў у Польшчы

Што найцяжэй паддаецца зменам, дык гэта стэрэатыпнасць мышлення. Як гаворыцца, быццё вызначае свядомасць. Ну а некаторыя людзі хіба што створаныя менавіта для таго, каб даказаць сваім прыкладам праўдзівасць гэтага выслоўя. Некалі даўно пачуў я анекдот пра тое, як дзеда спыталі як бы ён стаў жыць, каб яму далі мільён долараў. „Ото ж я зажыў бы! — адказвае дзед. — Саломы ў хаце пасцяліў бы аж па самы вокны. Хлебам ужо не харчаваўся б. Еў бы сала з салам. А бабе сваёй загадаў бы, каб печку паліла толькі габляванымі дошкамі”. А яго пытаюць навошта агонь карміць дарагімі будаўнічымі матэрыяламі, якія, яшчэ ў дадатак, цяпла даюць менш, чым нікому непатрэбны танны корч. „Дык у мяне ж цэлы мільён, — адказвае дзед. — Куды ж мне яго дзець?” Ну і халера з ім, з тым дзедам. Персанаж міфічны і камічна-трагічны, бо анекдатычны. Кожны скажа што ён, той дзед, дурань. А вось калі ён не дзед, а высокапастаўлены чыноўнік, або палітык, тады ягонае распальванне печкі габляванымі дошкамі чамусьці ўспрымаюць як мудры палітычны крок. І на поўным сур’ёзе людзі, нібыта разумныя, пачынаюць абмяркоўваць ці ўдалы той крок і ці прынёс якія дывідэнды. Ды і дывідэнды, папраўдзе, многіх цікавяць выключна з тэарэтычнай кропкі гледжання. Не так важны вынік, як сам працэс. Як казаў яшчэ адзін трагікамічны персанаж палкоўнік Храк: „Вайна няважна, важнае манеўры”. (…)

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Ніва
Выдаўцы і выдавецтвы: Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Месца выхаду: Беласток
  • Дата выхаду: 2007-09-30
  • Рэдактар: Вапа Яўген
  • Выдавец: Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Выдавецтва/ друкарня: Orthdruk, Białystok
  • Copyright: © 2007 by Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
  • Дадатковая даведка: Zrealizowano przy udziale wsparcia finansowego Ministra Spraw Wewnętrznych i Administracji; Tekstów nie zamówionych redakcja nie zwraca. Zastrzega sobie również prawo skracania i opracowania redakcyjnego tekstów nie zamówionych. Za treść ogłoszeń redakcja nie ponosi odpowiedzialności. http://niva.iig.pl Выданьне публікуецца тут за ласкавай згодай Рэдакцыі й Праграмнай рады тыднёвіка Ніва
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org