be
pdf

Новы час 14(237)2011

Толькі два разы на месяц можна будзе прыносіць перадачы ў СІЗА КДБ. Раней іх маглі перадаваць тры разы на тыдзень. Агульная вага перадачы, паводле новаўвядзення КДБ, не змянілася. Яна па-ранейшаму складае 30 кілаграмаў на месяц. Аднак радыкальнае скарачэнне колькасці перадач стварыла праблему і для вязняў, і для іх сваякоў. «Родным даводзіцца валачы аж па 15 кілаграмаў за раз. То бок гэта даволі складана», — адзначыла праваабаронца Наста Лойка. Паўстае і праблема захавання прадуктаў у СІЗА на працягу паловы месяца. Да таго ж, як падкрэсліла Наста Лойка, перадачы для зняволеных — вельмі вялікі псіхалагічны фактар. Бо карэспандэнцыя ў «амерыканку» даходзіць праблемна. Таму перадачы — гэта яшчэ і «вестачкі з волі». Яны нагадваюць зняволеным, што пра іх помняць. «Людзям прыемна, калі часцей прыносяць перадачкі», — адзначыла праваабаронца. І два разы на месяц такіх пасланняў з волі, на яе думку, малавата для тых, хто знаходзіцца ў вязніцы. «Да гэтага змены былі ўнесены ў спіс прадуктаў, якія можна перадаваць. Яго таксама значна скарацілі», — нагадала Наста Лойка. КДБ пасля змяшчэння ў «амерыканку» палітвязняў забараніў перадаваць шэраг прадуктаў.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Новы Час
Выдаўцы і выдавецтвы: Прыватнае выдавецкае унітарнае прадпрыемства Час навінаў
  • Месца выхаду: Мінск
  • Дата выхаду: 2011-04-08
  • Рэдактар: Кароль Аляксей
  • Выдавец: Прыватнае выдавецкае унітарнае прадпрыемства Час навінаў
  • Copyright: © 2011 by Новы час
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org