be
pdf

Новы час 8(231)2011

Першы, можна сказаць, пробны прысуд Васілю Парфянкову па крымінальнай справе аб масавых беспарадках 19 снежня прайшоў хутка і гладка. На другім атрымалася замінка — відэазапісы з падзей каля Дома ўраду паказалі, што абвінавачванні расіянам Арцёму Брэусу і Івану Гапонаву не маюць доказнай базы. Суд абвясціў перапынак да 1 сакавіка для перакваліфікацыі абвінавачвання. Унутры Беларусі і за яе межамі чакаюць развіцця падзей, але ні тут, ні там не гатовыя да кардынальных дзеянняў. Атрымліваецца, што Гапонаў і Брэус два месяцы сядзелі ў турме, іх справу рыхтавалі да судовага разбіральніцтва, а ў выніку судзіць няма за што. Доказаў нападу на міліцыянтаў няма, вокны ў Доме ўраду хлопцы не білі, а адміністрацыйныя «суткі» за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі ўжо адседзелі. Суд над расіянамі можна разглядаць і як своеасаблівы палітычны рэванш рэжыму. Нягле дзячы на дыпламатычныя захады, гэтых хлопцаў перавялі ў статус абвінавачаных, як намёк на тое, хто ў Беларусі камандуе. Хаця гэты самы «камандзір» вымушаны быў прыняць умовы Расіі і на пастаўкі энергарэсурсаў, і на падпісанне пагадненняў аб адзінай эканамічнай прасторы. Можна чакаць, што 1 сакавіка абвінавачванні Брэусу і Гапонаву будуць перакваліфікаваныя ў больш мяккія, адпаведна, з больш мяккімі пакараннямі — і авечкі цэлыя, і ваўкі сытыя.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Новы Час
Выдаўцы і выдавецтвы: Прыватнае выдавецкае унітарнае прадпрыемства Час навінаў
  • Месца выхаду: Мінск
  • Дата выхаду: 2011-02-25
  • Рэдактар: Кароль Аляксей
  • Выдавец: Прыватнае выдавецкае унітарнае прадпрыемства Час навінаў
  • Copyright: © 2011 by Новы час
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org